БКА, БелКА (абрэвіятура ад Беларускі касмічны апарат) — другі беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Створаны па заказе НАН Беларусі. Запуск ажыццявіўся з касмадрома «Байканур» 22 ліпеня 2012 года (планаваўся ў чэрвені) разам з расійскім спадарожнікам «Канопус-В». Спадарожнік прыкладна за 43 хвіліны быў выведзены ракетай-носьбітам «Саюз» і разгонным блокам «Фрэгат» на арбіту вышынёй прыкладна ў 500—520 км. У далейшым спадарожнік увойдзе ў групоўку спадарожнікаў, якая будзе выкарыстоўвацца ў праектах Саюзнай дзяржавы.
Маса спадарожніка складае 400 кг, разрозненне — 2 метра.
Гісторыя стварэння Першапачаткова запуск планаваўся на сакавік-красавік 2011 года, пра што заявіў першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь.
18 сакавіка 2011 года пра гатовасць спадарожніка да запуску заявіў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. 20 красавіка 2011 года прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусь пацвярджае гатовасць запуску.
23 чэрвеня 2011 года старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Анатоль Русецкі заявіў, што ўсе працы па запуску беларускага спадарожніка плануецца завяршыць да канца 2011 года. У той жа дзень стала вядома, што «БКА» будзе застрахаваны ў Белдзяржстраху на суму да 20 млрд беларускіх рублёў.
12 жніўня 2011 года ў прэс-цэнтры НАН Беларусі абвясцілі, што наземная частка абсталявання практычна гатовая.
25 кастрычніка 2011 года генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Тузікаў заявіў, што «З запускам спадарожніка Беларусь увойдзе ў лік касмічных дзяржаў.» У той жа дзень намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Расійскія касмічныя сістэмы» Анатоль Пермінаў растлумачыў прычыну пераносу запуску спадарожніка. Спадарожнікі (і беларускі і расійскі) не маглі быць своечасова гатовыя, бо праграмнае забеспячэнне, якое павінны быў падрыхтаваць англійскі бок, не было гатова.
Станам на 12 красавіка 2012 года спадарожнік быў ужо сабраны і праходзіў выпрабаванні.
Паводле словаў Міхаіла Кавалёва 20 красавіка 2012 года «У наш час наземная частка беларускай камп'ютарнай сістэмы цалкам гатовая да працы. Беларускі бок цалкам гатовы да выкарыстання касмічнай інфармацыі.»
Запуск 28 чэрвеня 2012 года стала вядома, што запуск спадарожніка адбудзецца 22 ліпеня таго ж года. 17 ліпеня на Байкануры была завершана зборка галаўной часткі ракеты для хуткага запуску па праграме «Саюз/Канопус-В/БКА». 20 ліпеня стала вядома час запуску. Спадарожнік планавалася запусціць у 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе. 22 ліпеня прыкладна ў 11 гадзін раніцы па мінскім часе ў ЦКП паступіла першае паведамленне ад спадарожніка.
29 жніўня 2012 года са спадарожніка пачалі паступаць першыя касмічныя здымкі.
Эксплуатацыя Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі першага беларускага спадарожніка заканчваецца ў ліпені 2017. БКА быў разлічаны на пяць гадоў. Аднак увосень завод-вытворца, ацаніўшы тэхнічны стан і запасы гаручага, працягнуў тэрмін эксплуатацыі яшчэ на два гады - да канца 2018-га. Беларускі спадарожнік па-ранейшаму застаецца найперш навуковым і іміджавым праектам. Ён ствараўся на дзяржаўныя грошы. І дзяржава на дадзены момант застаецца асноўным спажыўцом інфармацыі. Здымкі з беларускага спадарожніка выкарыстоўваюць упарадкавацелі, выратавальнікі, леснікі, пагранічнікі - усяго больш за два дзесяткі устаноў. Прычым уся гэтая інфармацыя перадаецца дзяржорганам бясплатна. Але даходы ад праекту перавысілі выдаткі на 8 мільёнаў даляраў.Первая пятилетка БКА: полет нормальный, хотя рынок так и не сложился
Гл. таксама БелКА Белінтэрсат-1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Спадарожнікі ДЗЗ Катэгорыя:Штучныя спадарожнікі Зямлі Катэгорыя:Касманаўтыка Беларусі