Агаро́днікі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на поўнач ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Гісторыя У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў вадзяны млын.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 3 аднавяскоўцы.

Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)., да 6 жніўня 1979 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета.

Насельніцтва 27 двароў, 204 жыхары (1897) 44 двары, 267 жыхароў (1909) 173 жыхары (1939) 125 жыхароў (1959) 15 двароў, 11 жыхароў (1998) 6 гаспадарак, 13 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна