Слабажа́ны (, ; да 30 ліпеня 1964 года Боўдзілаўцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Назва На даваенных картах назва фігуруе як "Боўдзілаўцы" (Бовдиловцы, Bowdziłowcy), але на картах яшчэ ранейшых назва перададзеная як "Бойдиловцы" (1846), "Буидиловцы" (1848).
У балцкай антрапаніміі вядомая аснова Baid- (у прускіх імёнах Bayde, Baydike), антрапанімічны суфікс -il- (Вайні́лаўцы ад Vainila).
Ранейшыя варыянты назваў звычайна лічацца аўтэнтычнейшымі. Пазней назва (тыпу "Байдзі́лаўцы") магла скантамінавацца з блр. боўдзіла "недарэка", і гэта мела стаць прычынай замены на нейтральнае "Слабажаны".
Гісторыя У 1798 годзе вёска называлася Боўдзілаўцы (згодна з не верыфікаваным паведамленнем у "Рускай Вікіпедыі"), у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Душкавецкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
30 ліпеня 1964 года вёска Боўдзілаўцы перайменавана ў СлабажаныУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Да 1970 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)., да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета.
Насельніцтва 24 двары, 159 жыхароў (1909) 25 двароў, 165 жыхароў (1921) 124 жыхары (1970) 32 двароў, 32 жыхары (1998) 18 гаспадарак, 30 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі