Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Альманы (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Пабудавана ў 1888—1893 гг. з дрэва на месцы храма першай паловы 19 ст.Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
Архітэктура
Царква вырашана кананічнай чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца (два васьмерыкі на чацверыку), прамавугольны бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Сілуэт храма фарміруюць макаўка над шатром званіцы, цыбулепадобная галоўка на двух'ярусным васьмігранным барабане над шатровым з заломам дахам малітоўнай залы, вальмавае пакрыццё апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны шырынкавымі фрызамі і вуглавымі лапаткамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі.
Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым драўляным скляпеннем, апсіда вылучана трох'ярусным іканастасам і двума ківотамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Альманы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1893 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі