Алякса́ндр Мікала́й Гара́ін (, Лыскава — ) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп смаленскі (1711—1716) і жамойцкі (з 1716).
Біяграфія Паходзіў з шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Меў брата Фларыяна Казіміра, падчашага ваўкавыскага, у якога было тры сыны: Міхал, войскі віленскі; Аляксандр Казімір, біскуп жамоцкі і Ян Антоні Гараін, берасцейскі ваявода.
Святар з 9 красавіка 1678. Быў кусташам і афіцыялам віленскім, пробашчам геранёнскім. 15 верасня 1704 прызначаны біскупам-суфраганам беларускім Віленскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам Тыберыі. З 23 снежня 1711 біскуп смаленскі, з 7 снежня 1716 жамойцкі.
У 1722 годзе яго племеннік Аляксандр Казімір Гараін, з’яўляючыся дзедзічам маёнтка Чарнаручча і сяла у ім Альковічы, на свае сродкі пабудаваў там драўляны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы МарыіНГАБ ф. 319. воп.1. спр.95.
Пасля смерці ў 1733 караля Аўгуста II уступіў у канфлікт з камандаваннем расійскіх войскаў у Жамойці і выехаў у Прусію, Жамойцкай дыяцэзіяй кіраваў праз свайго пляменніка Аляксандра Казіміра Гараіна.
Аўтар твора «Кніга святога Юзафа пра розныя брацтвы» (Вільня, 1734).
Памёр у Шылгалу ў Прусіі, пахаваны ў Ворнях.
Літаратура
Спасылкі Bishop Aleksander Mikolaj Horain †
Аляксандр Мікалай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Суфраганы віленскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Пахаваныя ў Варнеі