Зо́рная (, ) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 7 км на захад ад цэнтру Баранавіч. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Зорная ўвайшла ў склад горада БаранавічыУказ № 306 от 9 июля 2012 г. О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района.
Гісторыя Раней населены пункт меў назву Муцькавічы, якая ўпамінаецца ў дакументах 1798 года.
У 1897 годзе вёска Муцькавічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін і капліца.
У пачатку XX стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1969 годзе вёска Муцькавічы перайменавана ў Зорную.
Насельніцтва 21 двор, 219 жыхароў (1897) 43 двары, 358 жыхароў (1909) 36 дамоў, 187 жыхароў (1921) 411 жыхар (1959) 142 двары, 724 жыхары (1998) 337 гаспадарак, 964 жыхары (2005)
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы У 1949 годзе ў вёсцы нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч Русак, праваслаўны публіцыст, даследчык гісторыі Рускай праваслаўнай царквы.
Літаратура
Спасылкі
Вёска Мускевічы на мапе
Катэгорыя:Геаграфія Баранавічаў Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі