thumb|right|200px|Евангеліст Іаан

Іаа́н, або Ян — паводле Новага Запавету адзін з апосталаў — самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.

Сын галілейскага рыбака Зевядзея і Саламіі. Біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаванняў, якія яму давялося перанесці за час свайго доўгага жыцця. Ян церпіць розныя праследаванні, зняволенні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, з якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсліць яго выключную стойкасць і вернасць вучэнню свайго Настаўніка. Яну прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных Евангелляў, трох саборных лістоў і тэксту «Апакаліпсіса», створанага ім у час зняволення на востраве Патмас у Эгейскім моры.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Апосталы Катэгорыя:12 апосталаў