Пі́джын (магчыма, ад скажонага анг. business — справаOnline Etymology Dictionary/pidgin) — лексічна і граматычна спрошчаная мова, якая ўзнікае праз патрэбу моўнай камунікацыі паміж народамі, якія ня маюць для гэтага іншых сродкаў. Піджын — дапаможная мова, якая не родная ні для каго з карыстальнікаў, і выконвае мінімум функцый у сацыяльна абмежаванай камунікацыйнай прасторы (гандаль, найманне рабочай сілы, паслугі і пад.) пры непастаянных моўных кантактах. Піджын узнікае пры працяглым узаемадзеянні паміж прадстаўнікамі разнамоўных супольнасцей на аснове мовы-крыніцы (мова-лексіфікатар, суперстрат), якая сутыкаецца з мовай або мовамі — субстратамі, уключаючы ў сябе некаторыя іх элементыДьячков М. В. Креольские языки. М. Наука. 1987.. Так крыніцай можа выступаць мова каланізатараў, а субстратам — мовы каланізаванага мясцовага насельніцтва.
Калі кантакты паміж моўнымі супольнасцямі пашыраюцца і становяцца сталымі, піджын можа або памярэць, саступіўшы месца адной з моў (часцей мове-субстрату), або пашырыць свае камунікатыўныя функцыі. Ён узбагачаецца, выпрацоўвае свае правілы граматыкі і нормы выкарыстання, не валодаючы якімі яго немагчыма выкарыстоўвацьГоловко Е. В. Как рождаются языки Полит.ру, 30.01.2012, і становіцца кантактнаю моваю, якую ў лінгвістыцы называюць пашыраным піджынам (ехtended pidgin). Пашыраны значна адрозніваецца ад уласна піджына, пры пастаянных міжэтнічных кантактах ён выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах камунікацыі.
У пэўных умовах такі пашыраны піджын можа стаць родным для нейкага моўнага калектыву (натывізацыя), яшчэ больш пашыраючы камунікатыўныя функцыіDavid Crystal. Pidgins and Creoles Pechorin.net. Татьяна Лещинская, перевод с английского. і ўдасканальваючы структуру (крэалізацыя). Такім чынам піджын ператвараецца ў крэольскую мову. Паходжанне Найбольш распаўсюджаная версія паходжання слова піджын выводзіць яго ад кітайскага вымаўлення слова business, першая фіксацыя слова — у 1807 годзе. Тэрмін Pidgin English упершыню фіксуецца ў 1855"pidgin, n." OED OnlineOxford University Press годзе, што сведчыць пра перанос значэння слова піджын для абазначэння мовы і пазней яно абазначала толькі піджын на аснове англійскай мовы. У канцы XIX стагоддзя тэрмін пашырыў значэнне і пачаў выкарыстоўвацца для абазначэння любой спрошчанай мовы. Яго этымалогія ад business аспрэчваецца, піджын могуць звязваць са словам fashion (анг. мода) з выкарыстаннем у кітайскім піджыне ў значэнні «манера, мода»Karl Franklin On the Etymology of "Pidgin". Існуе распаўсюджаная фальшывая этымалогія, якая выводзіць піджын ад англійскага pigeon (голуб) з тлумачэннем, што гэтая птушка раней выкарыстоўвалася для паштовай сувязі, то-бок камунікацыіCrystal, David (1997), "Pidgin", The Cambridge Encyclopedia of Language (2nd ed.), Cambridge University Press. Тэрміналогія Слова піджын (pidgin, ранейшае pigion) спачатку адносілася да кітайскай піджын-англійскай, але пазней ужыванне было пашырана для абазначэння любога піджынаBakker, Peter (1994), "Pidgins", in Arends, Jacques; Muijsken, Pieter; Smith, Norval (eds.), Pidgins and Creoles: An Introduction, John Benjamins, pp. 26–39. Слова таксама можа выкарыстоўвацца як адмысловая назва для мясцовых піджынаў або крэольскіх моў у мясцінах іх ужывання. Так назва крэольскай мовы ток-пісін (Tok Pisin) паходзіць ад англійскага talk pidgin. Носьбіты звычайна называюць яго проста піджынSmith, Geoff P. Growing Up with Tok Pisin: Contact, creolization, and change in Papua New Guinea's national language. London: Battlebridge. 2002. p. 4. Тэрмін «жаргон» раней таксама выкарыстоўваўся ў некаторых піджынах і сустракаецца ў іх назвах, як, напрыклад, Chinook Jargon, у сучаснасці ён зрэдку можа выкарыстоўвацца лінгвістамі для абазначэння асабліва рудыментарнага тыпу піджына, але звычайна адносіцца да адмысловага маўлення прафесійных і сацыяльных груп.
Гл. таксама Панашэму Русенорск
Катэгорыя:Моўныя кантакты Катэгорыя:Піджыны і крэольскія мовы