Кары́нфскі кана́л — суднаходны бязшлюзавы канал у Грэцыі, які злучае Эгейскае і Іанічнае моры праз Карынфскі перашыек. Пракапаны ў 1881—1893 гг.
Даўжыня 6,3 км, глыбіня 8 м, шырыня 24,5 м. Даступны для руху суднаў вадазмяшчэннем да 5 тыс. т. Рух у Карынфскім канале па чарзе аднабаковы. Перасякаецца аўтамабільнай і чыгуначнай дарогамі.Звесткі на пач. 1980-х гг.
Канал больш чым на 200 км скарачае шлях ад заходняга ўзбярэжжа Грэцыі да ўсходняга.
Крыніцы
Літаратура
Коринфский канал // Коринфский канал // Словарь географических названий зарубежных стран / Отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 173.
Спасылкі Periandros S.A. — Current operator of the Corinth Canal. Website contains photographs, fees and conditions for canal transit, and history of the site. Corinth Canal at NASA Earth Observatory Corinth Canal on Google Maps Corinthcanal.com
Катэгорыя:Каналы Грэцыі