Прадслава Уладзіміраўна (? — 1017/1042), дачка Уладзіміра Святаславіча.
Біяграфія
Паводле Іпацьеўскага летапісу, Прадслава папярэдзіла Яраслава пра гібель Барыса і ГлебаПСРЛ, Т.2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. —М., 1962. —XVI — 938 стб. —87 с. —IV c. Стб.129.. Паводле Пячэрскага патэрыка, пахавала Майсея Угрына, адданага дружынніка Барыса. Пасля заняцця Кіева польскім каролём Баляслам Храбрым палоненая Прадслава стала яго наложніцай, магчыма, гэта было помстай ёй з боку Святаполка за дапамогу Яраславу.
Адступаючы з Кіева, Баляслаў вывеў Прадславу з сабою ў ПольшчуПСРЛ, Т.5. II Псковская летопись. Часть I Софийской летописи. —СПб., 1848. —656 с. С. 132.ПСРЛ, Т.7. Воскресенская летопись. —СПб., 1856. —544 с. С. 326.. Паводле польскіх крыніц, Баляслаў хацеў узяць шлюб з Прадславай. Трэцяя жонка Баляслава Эмгільда памерла ў 1017 годзе, а яго шлюб з Одай, дачкой мейсенскага маркграфа Экегарда І, адбыўся 3 лютага 1018 года. Такім чынам, перамовы пра магчымы шлюб Баляслава з Прадславай маглі ісці ў 1017 годзе, калі Яраслаў вёў перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі пра саюз супраць Польшчы.
Чацвёртая жонка Баляслава Ода памерла пасля 1018 года, магчыма, польскі кароль нейкі час жыў яшчэ і з Прадславай, але ў 1042 годзе, калі палякі вярнулі 800 рускіх палонных, Прадславы сярод іх не было. Відавочна, яна памерла ў палоне да 1042 годаBalzer O. Genealogia Piastów. — Kraków, 1895. —XV+ 575s. S. 41-43..
Літаратура
Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.
Катэгорыя:Рурыкавічы Катэгорыя:Жанчыны Старажытнай Русі