Беларуская сістэма мер — неметрычная сістэма мер, якая ўжывалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, а пэўны час пасля паздзелаў Рэчы Паспалітай — і на былых землях ВКЛ.
У розных мясцовасцях Беларусі ў розныя часы існавалі свае меры, якія адрозніваліся ад ніжэй названых.
Меры даўжыні міля = 5 вёрст; вярста = 798 сажняў = 1559,7 м; вялікая вярста = 1000 сажняў = 1948,8 м; сажань = 3 локці = 6 стоп = 72 цалі = 194,88 см; локаць = 2 стапы = 24 цалі = 64,96 см; стапа = 12 цаляў = 32,5 см; цаля = 2,7 см; гоні (гон) = 80—100 м (мера ніколі не была афіцыйнай); стая = каля 80 м; страленне (стрэльбішча) = 60—70 м; шнур (даўжыні) = 75 локцяў = 10 прутоў (прэнтаў) = 100 прэнцікаў = 48,7 м; прут (даўжыні) = 7,5 локця = 4,87 м прэнцік (даўжыні) = 48,7 см
Меры плошчы валока = 3040 маргоў у 1586, 33 маргі ў 1557. маргоў = 9000 кв. прутоў = 67 500 кв. локцяў = 21,36 га; морг = 3 кв. шнуры = 0,71 га; шнур = 100 кв. прутоў = 0,237 га; прут (прэнт) = 100 кв. прэнцікаў = 23,7 м²; прэнцік = 0,237 м²;
Ланы франконскі большы лан = 50 маргоў = 35,5 га; франконскі меншы лан = 40 маргоў = 28,4 га; нямецкі лан = 43 маргі = 30,5 га; польскі кмецкі большы лан = 21 морг = 14,91 га; польскі кмецкі меншы лан = 6 маргоў = 4,26 га; польскі кмецкі большы лан = 21 морг = 14,91 га; рэвізскі лан = 30 маргоў = 21,36 га; хелмінскі (кракаўскі) лан = 90 маргоў = 63,9 га;
Меры аб’ёму віленская бочка (для сыпкіх рэчываў) = 4 чвэрці (карцы) = 8 асьмін = 16 шаснастак = 72 вялікія гарцы = 144 малыя гарцы = 406,7 л; бочка (для вадкасці) = 4 чвэрці (карцы) = 12 чашаў = 144 малыя гарцы = 288 паўгарцаў = 376 квартаў = 752 паўкварты = 406,54 л; паўбочак = 8 чвэрцяў (карцоў) = 813 л; вядро = 4 гарцы = 11,28 л; Пінск 16 ст.: вядро = 2 ліпечні = 20 каўшоў; ліпечня = ½ вядра = 10 каўшоў; коўш = 1/20 вядра; Берасце 16 ст.?: вядро = 2 ручкі; ручка = ½ вядра; малы (шынковы) гарнец = 2,8237 л; вялікі (цэхавы) гарнец = 5,6474 л; кварта = ¼ гарца = 0,7057 л; чвэрць (карэц) = ¼ бочкі = 2 асьміны = 36 гарцаў = 102 л; лукно = 10 пудоў; мядніца = 12 гарцаў = 33,84 л; салянка = 1/6 бочкі = 67,75 л; чаша = 12 гарцаў = 33,84 л; стары шанак = 48 гарцаў; лаштавы шанак = 24 гарцы; лашт = 8 віленскіх бочак.
Маса масы (вагі) беркавец (цэнтнар) = 5 камянёў = 200 фунтаў = 74,96 кг; камень = 40У 16 ст. 36 фунтаў. фунтаў = 14,993 кг; фунт = 32 лоты = 374,82 ці 374,8 г; лот = 1/32 фунта = 11,71 г; пуд = 40—50 фунтаў; бязмен = 5—6 фунтаў = 1,87—2,24 кг; кантар = 100 фунтаў = 37,84 кг; ока = 3 фунты = 1,02 кг; грыўна = 195,5 г; кап (вашчаны пуд) = 12 пудоў (у XV стагоддзі); літра = 280,8 г; пундзель = 25 фунтаў = 9,24 кг;
Адзінкі лічэння капа = 60; сорак = 40; пара = 2; саха (валы, нарогі для сох) = 2; пасма (у ткацтве) = 30 нітак; лібра = 25 аркушаў паперы; рэз = 20 лібраў = 500 аркушаў паперы; тузін, тахер = 12; фаска = 500; паўчварта (гістар. полчварта) = 3,5 (напрыклад, грашовых адзінак)Сустракалася ў старабеларускіх крыніцах. Бач С.195.
Літаратура
Сементовский А. М. (сост.) О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии, Витебск, 1874. Гольдштейн С. М. Польско-литовские древности, Спб, 1913. Скурат К. У. Метрычная сістэма на Беларусі,
Катэгорыя:Руская сістэма мер