Рука́ў ракі — адгалінаванне рэчышча ракі, што ўтвараецца ў выніку ўзмоцненага адкладання наносаў (у выглядзе астравоў), а таксама пры прарывах лукавін (пераважна ў час паводак). С.261.
На горных рэках рукавы ствараюцца звычайна пры выхадзе вадацёку на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы часта паслабляецца; на раўнінных рэках рукавы ўласцівыя для дэльт, дзе нахілы паверхні вельмі невялікія.
Літаратура
Катэгорыя:Рака