Ларыса Пятроўна Марозава (да 1920, Маладзечна — студзень 1948, лагер Эльген, УПУППЛ; Псеўданімы: Леся Беларуска, Эриния) — уяўная беларуская паэтэса.

Гісторыя містыфікацыі Ад пачатку Ларыса Марозава была ненаўмыснай містыфікацыяй літаратуразнаўкі Валянціны Коўтун, але неўзабаве пачала «самастойнае жыццё». Паводле некаторых выданняў, Ларыса Марозава атрымала педагагічную адукацыю, працавала настаўніцай у МаладзечнеПисательница…. У 1938 годзе быццам выйшла замуж за афіцэра НКУС Аляксея Марозава і ў дзень вяселля яе ўпершыню затрымалі і даставілі ў НКУС, а ў канцы ліпеня 1938 года мужа арыштавалі і расстралялі, самую яе арыштавалі праз паўгода — у студзені 1939 годаКраса і сіла:…Маракоў…. Паводле тых жа выданняў, быццам «за належнасць да нацыяналістычнай арганізацыі» Марозаву асудзілі на 10 гадоў лагераў, а зняволенне яна адбывала ў Магадане і ў лагеры Эльген, дзе працавала ў асноўным на лесапавале. Уяўная Марозава працягвала пісаць у лагеры вершы рускай мовай пад псеўданімам Эриния (старажытнагрэчаская багіня помсты і адплаты), псеўданімам Леся Беларуска быццам падпісвала толькі беларускія вершы; таксама збірала лагерны фальклор, шмат яе рукапісаў канфіскавалі падчас вобыскаў. Загінула ўяўная Марозава ў зняволенні, быццам за некалькі дзён да вызвалення, калі даведалася, што мужа расстралялі яшчэ ў 1938 годзе.

Знайшоўся нават сулагернік Марозавай, украінскі рускамоўны паэт , паводле яго, паэтка ў пачатку студзеня 1948 года выйшла з барака і не вярнулася, а раніцай яе знайшлі замерзлай у сумёце. Малагуша напісаў успаміны пра Марозаву, якія разам з яе 21 вершам выдалі ў кнізе Алены Кобец-Філімонавай «Карэльскія Курапаты 1937—1938. Рэха ГУЛАГа». Рукапісны зборнік твораў Марозавай пад назвай «Я голас ваш» Васіль Малагуша ў 1997 годзе перадаў у часопіс «Полымя», дзе яго часткова апублікавалі. Пра лёс Марозавай пісаў кнігу беларускі гісторык і пісьменнік Анатоль Валахановіч. Таксама некаторыя выданні сцвярджалі, што Марозаву згадвала Яўгенія Гінзбург, таксама зняволеная Эльгена, але ў даступных тэкстах Гінзбург такіх згадак не знойдзена.

Яшчэ да адкрыцця ўяўнасці Марозавай праз прызнанне Валянціны Коўтун, літаратуразнаўцы заўважалі супярэчнасці ў «біяграфіі» паэткі, а сапраўднасць яе творчасці ставілі пад сумненне, пакуль няма іх прафесійнага даследаванняГалубовіч….

Творы пад імем Ларысы Марозавай Малітва да Калымы: Вершы // Полымя. 1997, № 2; Мой свет: Вершы // Полымя. 1999, № 3; В лагерном бараке: (верш) // Труд. 30.08.2007. Малітва да Калымы: лісты з «Эльгена»: [вершы] / Леся Беларуска. — Мн: «Лімарыус», 2009.Зборнік вершаў беларускай пісьменніцы В. М. Коўтун. Творы напісаны ад выдуманага імя Лесі Беларускі, абагульненага вобраза палітычнага вязня 1930-1940-х гг.

Літаратура Галубовіч Л. Сястра наша Леся… // ЛіМ. 22.2.2008, № 8 (4451); Дорская С. Справа Лесі Беларускі раскрытая: [пра прэзентацыю кнігі Валянціны Коўтун «Леся Беларуска. Малітва да Калымы», Мінск] // Літаратура і мастацтва. — 2009. — 21 жніўня (№ 31). — С. 4; Капа Н. Справа Лесі Беларускі: [пра трагічны лёс рэпрэсіраванай паэтэсы Л. П. Марозавай] // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 9 мая (№ 19). — С. 14; Коўтун В. Малітва Лесі Беларускі: [пра лёс паэтэсы: гутарка з пісьменніцай Валянцінай Коўтун] // Звязда. — 2009. — 30 крас.; Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя / Склад. М. Скобла; Навук. рэд. А. Пашкевіч. -Мн.: Лімарыус, 2003; Локун В. Малітва, звернутая да людзей // Маладосць. — 2010. — № 4. — С. 128—131. ; Писательница Елена Кобец-Филимонова считает необходимым увековечить память талантливой поэтессы Леси Белоруски // БелаПАН / Культура, 29.10.2007. 22:03

Спасылкі Некаторыя вершы Л. П. Марозавай  — Эл. версія на старонцы Міжнароднага жаночага фонду св. Еўфрасiннi Полацкай В. Коўтун: «Лесю Беларуску выводзілі з-пад майго кантролю» // «Радыё Свабода»: Вольная студыя — 06.08.2009, 12:11.

Катэгорыя:Выдуманыя жанчыны