ЛысухаНапісанне Лысуха ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.386, лыска (Fulica atra) — птушка сямейства пастушковых, шырока распаўсюджаная на абшарах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Добра пазнавальная па белай дзюбе і белай скураной пляме на ілбе. Большую частку часу праводзіць на вадзе, чым заўважна вылучаецца ў параўнанні з іншымі пастушковымі.

Апісанне

Знешні выгляд

Птушка велічынёй з сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г. Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэнне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на спіне. Грудзі і бруха святлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер’я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснай і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсць фястончатыя лопасці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Палавы дымарфізм выяўляецца слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і светла-шэрым горламР. Л. Бёме, Н. П. Грачев, Ю. А. Исаков «Птицы СССР. Курообразные, Журавлеобразные» Изд. «Наука» Ленинград 1987 онлайн .

Голас Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозніваецца ў самцоў і самак. Тым не меней, у адрозненне ад шматлікіх іншых відаў лысухі не выкарыстоўваюць гукавыя сігналы пры заляцаннях або пазначэнні гнездавой тэрыторыіJohn A. Horsfall. «The „dawn chorus“ and incubation in the coot (Fulica atra L.)» Behavioral Ecology and Sociobiology Vol. 15, Num. 1 1984. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, з пераважаннем шыпячых гукаў.

Пашырэнне Арэал: Палеарктыка (акрамя поўначы), Індакітай і Аўстралія. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны, часткова зімуючы і транзітна мігрыруючы від.

thumb|left|Лысухі (дарослыя і птушаняты) на рацэ Трасцянка ў Малым Трасцянцы (Мінск). Насяляе часцей за ўсё вадаёмы са стаячай вадой з добра развітым поясам трыснягу, старыцы, каналы, марскія лагуны; радзей — тарфяныя балоты і плыткія равы, вакол якіх растуць густыя кусты, рэкі з павольным цячэннем; у паслягнездавы перыяд усе тыпы нізінных вадаёмаў, а таксама залівы і марскія ўзбярэжжы.

Пералётны від. Папуляцыі на захадзе і поўдні арэала аселыя. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Заходняя, Паўднёвая і часткова Цэнтральная Еўропа, Паўночная Афрыка, Малая Азія, Цэнтральная і Паўднёвая Азія да Карэі і Японіі, Індыя, Малайскі архіпелаг, Новая Гвінея, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Асаблівасці біялогіі Корміцца мяккай воднай расліннасцю, лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, рыбай.

Гняздо часцей за ўсё ў прыбярэжнай расліннасці (трыснягу), у плыткай вадзе абапіраецца на дно, часам каля краю вады альбо на купінах асакі, паламаным трыснягу. Спружыністая аснова ў выглядзе кучкі з сухіх сцёблаў, трыснягу альбо асакі, якія ўкладзены крыж-накрыж, часта па краях аплятае трыснёг, высцілка з лістоў. Ад гнязда да вады ідзе паласа сухога трыснягу.

Яйкі звычайна 6—10 (часам 1—15, выключна 22, калі больш як 15 — праўдападобна, што адкладзены 2 самкамі), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, светлыя з пясочна-гліністым адценнем. Глыбокія плямы вельмі дробныя, густыя і шэрыя; паверхневыя — ад цёмна-бурых да чорных.

Паляванне Аб’ект палявання.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Катэгорыя:Пастушковыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Птушкі на марках