thumb|Гары Трумэн Дактрына Трумэна () — знешнепалітычная праграма прапанаваная прэзідэнтам ЗША Г. Трумэнам пасля 2-ой сусветнай вайны. Прылюдна была агучана 12 сакавіка 1947 года. Асновай дактрыны з'яўлялася палітыка "стрымлівання" ў адносінах да СССР ва ўсім свеце. Дактрына Трумэна з'явілася асэнсаваннем барацьбы ЗША і іх сімпантаў за неабходную ім палітыка-эканамічную аднароднасць свету.
Асноўныя падзеі 1946 У студзені Трумэн у пасланні да Кангрэсу абгрунтаваў праграму па "выратаванні" Еўропы ад савецкай экспансіі 5 сакавіка У. Чэрчыль у прысутнасці прэзідэнта ЗША Г. Трумэна выступіў у г. Фултан з прамовай, у якой заклікаў да ўтварэння ваенна-палітычнага саюза Вялікабрытаніі і ЗША, накіраванага супраць СССР і краін народнай дэмакратыі. Гэта з'явілася палітычнай правакацыяй, якая вынішчыла магчымасць раўнапраўнага палітычнага ўзаемадзеяння СССР з краінамі Захаду. 1947 — Абвастрэнне Палесцінскага пытання 1948 — Рэзалюцыя Вандэнберга 1949 — Выхад ЗША з пасляваеннай эканамічнай рэцэсіі, утварэнне блока НАТА і працяг масавага будаўніцтва амерыканскіх авіябаз у саюзных ЗША краінах. 4 красавіка — Падпісанне Паўночнаатлантычнага дагавору. 1950 — Пачатак татальнай пасляваеннай мілітарызацыі эканомікі ЗШАУ красавіку 1950 Трумэн аб'явіў Джонсану, што "з эканоміяй у абарончай палітыцы пакончана". Тады быў прыняты закон пра вастанаўленне ваеннай прамысловасці, а федэральныя расходы падскочылі да 241 млрд. долараў ЗША, у выніку яны не апускаліся ніжэй 200 млрд. у год. Гл.: Kaplan F. The Wizards of Armageddon. Stanford: Stanford University Press, 1991,. 25 чэрвеня — Пачатак канфлікту паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, Карэйская вайна (1950—1953). Выкарыстоўвалася ўнутрыпалітычна як сродак для збіцця накалу страйкавага рухуУ кан. 1940-х-1950-х гадах у ЗША кожны год праходзіла ад 3 да 5 тыс. страйкаў з удзелам ад 1,4 да 3,5 млн. чал. — у ЗША было аб'яўлена ваеннае становішча і прызваны мільён рэзервістаў.
Гістарычны кантэкст ЗША не асцерагаліся ваеннай небяспекі з боку СССРГл. тэму Стварэнне савецкай атамнай бомбы. Небяспекай лічылася згубленне патэнцыяльных рынкаў для ўзняўшай тэмпы за вайну амерыканскай прамысловасці: галоўны рынак еўрапейскі, затым — і рынак перыферыйных краін, якія вызваляліся ад каланіяльнай залежнасці.
Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Знешняя палітыка ЗША Трумэна