Прато́ка — вадацёк, які з’яўляецца часткай іншага вадацёка, альбо злучае іншыя вадацёкі ці вадаёмы.

Вядомыя два віды пратокаў: другараднае рэчышча (рукаў) ракі, утворанае разгалінаваннем ракі астравамі, кароткі вадацёк прыроднага паходжання, што злучае возера з ракой ці два возеры.

За пратоку звычайна лічыцца рэчышча, меней мнагаводнае за галоўнае. — С. 247, Геаграфія ў тэрмінах..., С. 240.

У Беларусі рачныя пратокі найчасцей трапляюцца на рэках Палесся, паміж азёрамі — у Паазер’і.

Прыкладам пратокі паміж азёрамі з’яўляецца пратока паміж азёрамі Снуды і Струста на Браслаўшчыне.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рака