thumb Вышгарад, або То́ампеа (, , — «кафедральны ўзгорак») — вапняковае узвышша у цэнтральнай частцы Таліна (Эстонія). Працяглае плато памерамі прыкладна 400х250 метраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за наваколле. У фальклоры ўзгорак вядомы як курган над магілай Калева, узведзены яго жонкай у смутку. thumb|злева|Назва Тоампеа паходзіць ад Домскага сабора thumb|Выгляд Таліна пад канец XIX стагоддзя
Гісторыя Тоампеа звязана з гісторыяй уладароў Эстоніі. Цяпер тут размяшчаюцца урад і парламент Эстоніі, іх часта таксама называюць проста Тоампеа.
На паўднёва-заходняй ускраіне пагорка знаходзіцца замак Тоампеа з вежай Германа. Вежа са сцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сімвалаў Эстоніі.
Геалогія Тоампеа ўзнік каля 10 000 гадоў таму як востраў Балтыйскага ледавіковага возера. Пасля нязменнага постледавіковага дрэйфавання ён злучыўся з кантынентам на стадыі Літарынава мора. Яшчэ ў 6-м тысячагоддзі да н.э. мора абмывала падножжа Тоампеа. Цяпер берагавая лінія праходзіць больш як за 1 км ад яго, а падножжа ўзвышша на 17—20 м вышэй за ўзровень мора.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Таліна Катэгорыя:Узгоркі Эстоніі Катэгорыя:Стары горад Таліна