Судэцкія немцы, або судэтанемцы (, ) — этнаграфічная група немцаў, якая да 1945 г. кампактна пражывала ў памежных рэгіёнах Чэхіі (Судэцкай вобласці). Гэты тэрмін у 1920—1930-я гады таксама ўжываўся шэрагам палітыкаў як агульная назва ўсіх немцаў у межах Багеміі, Маравіі і Чэшскай Сілезіі.

Ад Аўстра-Венгрыі да Чэхаславакіі. Фарміраванне нацыі thumb|300px|Нямецкае насельніцтва Аўстрыі і Чэхіі Ужо да XIX стагоддзя немцы складалі большасць насельніцтва судэцкага рэгіёна (каля 90 %). Аднак пры падзеле Аўстра-Венгрыі ў 1918 г. паўночна-заходняя мяжа Чэхаславакіі прайшла па традыцыйнай мяжы каралеўства Багемія (нягледзячы на паўстанні і спробы абвяшчэння чатырох нямецкіх адміністрацый у спрэчным рэгіёне), што адразу паставіла перад маладой рэспублікай «нямецкае пытанне» (колькасць судэцкіх немцаў дасягала да 1938 г. 3,3 млн чалавек). Адпаведныя тэрыторыі былі вядомыя як Судэцкая вобласць ().

«Агульнага абазначэння ўсіх немцаў на тэрыторыі ўсёй Чэхаславакіі ніколі не існавала»Brugel J. W. Češi a Němci 1918—1938. Praha, 2006, S. 178.. Само паняцце «судэцкія немцы» ўпершыню з'явілася ў 1902 г. (уведзена пісьменнікам Францам Есерам), але стала спарадычна выкарыстоўвацца для абазначэння немцаў на тэрыторыі Багеміі і Маравіі ў 1920-я гг., а ў актыўны палітычны ўжытак уведзена толькі Генлейнам у 1933 г.Бобраков-Тимошкин А. Проект «Чехословакия»: конфликт идеологий в Первой Чехословацкой республике (1918—1938), М., 2008, с. 199. Менавіта да міжваеннага перыяду адносіцца фарміраванне немцаў Чэхаславакіі як асобай этнічнай групы (да 1918 г. немцы з Прагі ці Брно не атаясамлялі сябе з нямецкім сельскім насельніцтвам Судэтаў).

У палітычнай сістэме міжваеннай Чэхаславакіі этнічна «чэхаславацкія» грамадскія арганізацыі былі ў большасці сваёй фармальна аддзелены ад «нямецкіх», і дзейнічала некалькі палітычных партый судэцкіх немцаў: сацыял-дэмакратычная, аграрная (ландбунд), хрысціянскіх сацыялістаў (клерыкалы). Менавіта ў Судэтах упершыню з'явілася арганізацыя з назвай «нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя» (DNSAP), яе лідар Рудольф Юнг падкрэсліваў, што яна старэйшая за гітлераўскую НСДАПТам жа, з. 176.; увосень 1933 г. гэта партыя была забаронена. Адасоблена была і сістэма адукацыі, захоўваўся гістарычны падзел Карлава ўніверсітэта на чэшскае і нямецкае аддзяленні. У парламенце Чэхаславакіі немцы, як і іншыя нацыянальныя меншасці, мелі права выступаць на роднай мове.

Нацысцкі перыяд Палітычна актыўная нацыянал-сепаратысцкая Судэта-нямецкая партыя Конрада Генлейна, якая узнікла ў 1935 г. на базе Судэта-нямецкага айчыннага фронту і адразу ж перамагла на агульнадзяржаўных выбарах (апярэдзіўшы ўсе «чэхаславацкія» партыі), патрабавала спачатку аўтаноміі, а затым далучэння Судэцкай вобласці да Трэцяга рэйха. Неўзабаве пасля аншлюса Аўстрыі пад націскам Германіі без удзелу Чэхаславакіі было заключана чатырохбаковае Мюнхенскае пагадненне 1938 г., у выніку якога тэрыторыі судэцкіх немцаў — найбольш прамыслова развітыя і важныя ў тым ліку для ваеннай прамысловасці раёны — апынуліся ў складзе Германіі.

У Трэцім рэйху частка Судэцкай вобласці ўтварыла асобную рэйхсгау Судэтэнланд (), са сталіцай у Рэйхенбергу (Ліберацы). Імперскім камісарам, а затым штатгальтарам і гаўляйтарам НСДАП у Судэтах быў Генлейн. На гэтай тэрыторыі была выраблена вялікая колькасць ваеннай тэхнікі. Некаторыя раёны былі далучаны да Баварыі і да Остмарка — былой Аўстрыі (рэйхсгау Верхні Дунай і рэйхсгау Ніжні Дунай).

Дэпартацыя

thumb|злева|Судэцкія немцы падчас дэпартацыі

Пасля Другой сусветнай вайны паводле дэкрэтаў Бенеша судэцкія немцы (колькасцю звыш 3 млн) і карпацкія немцы (каля 500 тыс.), якія пражывалі ў Славакіі і на Закарпацкай Украіне, былі выгнаны з Чэхаславакіі і пасяліліся ў розных раёнах Германіі і Аўстрыі (гэта суправаджалася шматлікімі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва, «маршамі смерці» і да т.п.), а землі, якія былі вызвалены ад немцаў, былі заселены чэхамі.

Пасля 1945 года thumb|left|Сцяг судэцкіх немцаў. thumb||Герб судэцкіх немцаў. У наш час у Германіі і Аўстрыі існуюць арганізацыі выхадцаў з Судэцкай вобласці: Судэта-нямецкае зямляцтва (Sudetendeutsche Landsmannschaft), якое створана на базе 4 аб'яднанняў: Абшчыны Земляроба, Таварыства Зелігера, Таварыства Іаханеса Матезіуса — евангельскія судэцкія немцы і Вітыка-бунда.

Да трох баварскіх этнічных груп далучыліся выгнаныя судэцкія немцы («чацвёртае племя»), якія перасяліліся ў Баварыю галоўным чынам пасля 1945 года. Свабодная Зямля падала ім абарону і падтрымку. Ва Указе ад 5 лістапада 1962 года гаворыцца: Урад Баварыі прызнае прыналежнасць судэцкіх немцаў да карэннага баварскага насельніцтва. Поўны ўдзячнасці да здабытай радзімы, «новыя баварцы» прыклалі шмат высілкаў да яе аднаўлення пасля Другой сусветнай вайны.Das Land Bayern: Menschen in Bayern — Tradition und Zukunft.

У самой Чэхіі жыве 40 тысяч чалавек, якія лічаць сябе немцамі. Праблема судэцкіх немцаў працягвае час ад часу ўсплываць у чэшска-германскіх і чэшска-аўстрыйскіх адносінах.

У Венгрыі групай навуковых даследчыкаў і выкладчыкаў створана арганізацыя «Навуковы сход судэцкіх немцаў» (, , , ), якая ставіць мэтай прадставіць і захаваць культуру судэцкіх немцаўспіс публікацый.

3 лістапада 2009 прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Клаусам быў падпісаны Лісабонскі дагаворBBC Russian — Стужка навін — Знята апошняя перашкода для падпісання Лісабонскага дагавора, набыццё якім сілы фармальна дае права судэцкім немцам, якія падвергліся дэпартацыі, патрабаваць кампенсацыі ад урада ЧэхііЕўрасаюз прыстрашыў Чэхіі пазбаўленнем пасады Еўракамісара.

Вядомыя судэцкія немцы Ота Кітэль Курт Кніспель Грэгар Іаган Мендэль Фердынанд Поршэ Отфрыд Пройслер Оскар Шындлер Адальберт Штыфтэр Томаш Энгэ

Гл. таксама Рассяленне немцаў на ўсход Пангерманізм Судэцкі крызіс

Літаратура Кретинин С. В. Судетские немцы: народ без родины. 1918—1945. Воронеж, 2000. ISBN 5-7455-1135-4

Катэгорыя:Нямецкая дыяспара Катэгорыя:Народы Чэхіі Немцы Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Катэгорыя:Гісторыя Чэхаславакіі Катэгорыя:Дэпартаваныя народы