Алег Аркадзевіч Сурскі (, — , ) — беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца.
Біяграфія Нарадзіўся 16 красавіка 1928 года ў Тбілісі. Вучыўся ў Тбіліскім авіяцыйным тэхнікуме. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Прымаў удзел у мастацкіх выстаўках з 1947 года. Уваходзіў у шэраг грамадскіх аб’яднанняў: Саюз журналістаў СССР, Саюз мастакоў СССР, Міжнародная асацыяцыя крытыкаў мастацтва пры ЮНЕСКА, Асацыяцыя мастацтвазнаўцаў СНГ, Беларускі саюз дызайнераў.
Алег Сурскі стаяў ля вытокаў школы беларускай мастацкай крытыкі. З яго імем у значнай ступені звязаны пад’ём беларускага мастацтвазнаўства і выхад беларускай мастацкай крытыкі на міжнародную арэну. Адным з першых у Беларусі займаўся пытаннямі тэхнічнай эстэтыкі і дызайна, публікаваўся ў буйных савецкіх і замежных выданнях. З’яўляўся аўтарам шматлікіх артыкулаў і публіцыстычных нарысаў ва ўсесаюзным і рэспубліканскім друку. манаграфіі, альбомы і каталогі былі прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, а таксама вядомым беларускім мастакам: Барысу Забораву, Васілю Сумараву, Маю Данцыгу, Віктару Грамыку, Віталю Цвірке, Георгію Паплаўскаму, Абраму Кролю і іншым.
У якасці дызайнера выканаў унікальныя аб’ёмна-прасторавыя светлавыя кампазіцыі ў санаторыях «Беларусь» (Сочы, Місхор), пансіянаце «Сосны» (возера Нарач), Доме прыёмаў Савета Міністраў БССР (Мінск), Нацыянальным банку Беларусі, Магілёўскім мастацкім музеі імя. П. Масленікава, Заслаўскім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. З’яўляўся аўтарам экспазіцый у Музеі этнаграфіі народаў СССР, Музеі гісторыі Ленінграда (Санкт-Пецярбург), для ВДНГ СССР, Лейпцыгскага міжнароднага кірмашу.
Працаваў разам са скульптарам Анатолем Анікейчыкам, мастакамі Гаўрылай Вашчанкай, Аляксандрам Кішчанкай, Міхаілам Савіцкім, Уладзімірам Стальмашонкам, Барысам Заборавым. Быў у сяброўскіх адносінах з выдатнымі савецкімі крытыкамі Д. Сараб’янавым, А. Кантарам, Л. Жадавай, М. Аўсяннікавым.
Памёр 28 лістапада 2012 года ў Мінску.
Бібліяграфія Сурскі А. А. «Май Вольфавіч Данцыг: заслужаны мастак Беларускай ССР г. Мінск; аб мінулым і сучасным», манаграфія // Советский художник, 1975 Сурскі А. А. «Віктар Аляксандравіч Грамыка: Чырвоныя глебы Полаччыны» // Советский художник, 1978 Сурскі А. А. «Васіль Сумараў», манаграфія // Советский художник, 1975
Зноскі
Літаратура
Спасылкі В Национальном художественном музее Республики Беларусь проходит выставка «Олег Аркадьевич Сурский. Портрет поколения» «Олег Аркадьевич Сурский. Портрет поколения» (к 80-летию со дня рождения) Ушёл из жизни Олег Аркадьевич Сурский
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Дызайнеры СССР Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў