Цэнтральны рэгіён развіцця Румыніі () — адзін з рэгіёнаў развіцця Румыніі. Не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай, быў створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага развіцця падчас уступлення Румыніі ў Еўрапейскі саюз.

Склад У склад ЦРР Румыніі ўваходзяць жудзецы: Алба Брашаў Кавасна Мурэш Сібіу Харгіта

Насельніцтва Станам на 2004 год, у рэгіёне пражывала 2 523 021 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва склала 73,99 чал./км², што менш за сярэдні ўзровень па краіне (91,3 чал./км²). Румыны складалі 65,4 % ад агульнай колькасці насельніцтва, венгры — 29,9 %, цыгане — 4 %.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Рэгіёны развіцця Румыніі