Дзьюла Гёмбёш (; , вёска Мурга, камітат Тольна, Аўстра-Венгрыя — , , Германія) — палітык Каралеўства Венгрыя.

Біяграфія Сын сельскага настаўніка. У 1897—1901 гг. вучыўся ў Евангелічным ліцэі ў горадзе Шопран.

У 1901 годзе паступіў у ваеннае вучылішча ў Печы, пасля служыў у аўстра-венгерскай арміі.

Удзельнічаў у барацьбе супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі 1919 года.

З 1920 года — дэпутат Дзяржаўнага сходу Венгрыі.

Быў адным з кіраўнікоў створанай у 1922 годзе (з 1932 года — старшыня) «Партыі адзінства» (прадстаўляла венгерскую землеўладальніцкую арыстакратыю і фінансавую алігархію).

У 1929—1932 гады — Ваенны міністр, з кастрычніка 1932 года — Прэм’ер-міністр Венгрыі.

Высунуў праграму «адраджэння венгерскай нацыі», у аснову якой былі пакладзены антысацыялістычныя і антысеміцкія ідэі, патрабаванні перагляду Трыянонскага дагавора.

Умацоўваў эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва з Італіяй, Аўстрыяй і ГерманіяйБРЭ. Гёмбёш Дьюла.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Венгрыі Катэгорыя:Міністры Венгрыі Катэгорыя:Фашысты Венгрыі