Уладзімір Васілевіч Су́слаў (; — ) — рускі архітэктар, рэстаўратар, даследчык старажытна-рускай архітэктуры, педагог. Акадэмік архітэктуры (1896). Член-карэспандэнт Рускага Археалагічнага таварыства.
Біяграфія У. В. Суслаў нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1878 годзе патупіў на архітэктурнае аддзяленне Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу, якую скончыў у 1882 годзе, атрымаўшы званне класнага мастака I ступені.
Першую навуковую экспедыцыю са згоды Акадэміі мастацтваў здзейсніў у Валагодскую і Архангельскую губерні. У 1883—1887 гг. штогод здзяйсняў падарожжы па Расіі, таксама наведаў Нарвегію і Швецыю. У перыяд да 1920 года У. В. Суслаў неаднаразова выязджаў з рознымі мэтамі ў краіны Заходняй Еўропы і розныя рэгіёны Расіі. У студзені 1902 г. выбраны прафесарам архітэктуры і мастацтва архітэктурных класаў Вышэйшага мастацкага вучылішча. Прымаў удзел у шэрагу археалагічных з’ездаў (у 1884, 1887, 1896, 1899, 1911 гг.). З кастрычніка 1918 г. У. В Суслаў працаваў аддзеле аховы помнікаў мастацтва і старажытнасці пры Наркамаце асветы РСФСР.
Навуковая дзейнасць Вывучаў і прапагандаваў помнікі старажытнарускай архітэктуры, асабліва драўлянага дойлідства. На Беларусі рэстаўрыраваў Камянецкую вежу (1903) і выканаў праект рэстаўрацыі Віцебскай Ільінскай царквы. Займаўся вывучэнгнем і кансервацыяй Лідскага замка.
Бібліяграфія Сярод апублікаваных прац У. В. Суслава: Обзор древнерусских построек на Севере, 1883; Материалы к истории древней новгородско-псковской архитектуры. — СПб., 1888; Очерки по истории древнерусского зодчества. — СПб., 1889; Памятники древнего русского зодчества. — СПб., 1895—1901. — Вып. I—VII. і інш.
Літаратура
Спасылкі Сайт «Кенозерье» Большая биографическая энциклопедия Научный информационно-аналитический электронный ресурс (сайт) «Древнерусские памятники в фотодокументах»
Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Рэстаўратары Расіі