Каменяломнікавыя (Saxifragaceae) — сямейства кветкавых раслін.
Апісанне Шматгадовыя, радзей, аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі з цэльнымі чарговымі і процілеглымі лістамі, без прылісткаў. Кветкі пазушныя, энтамафільныя, правільныя, рэдка злёгку няправільныя. Калякветнік двайны (рэдка пялёсткі рэдукаваныя), чашалісцікаў і пялёсткаў па 5—10, рэдка па 4 ці 3. Тычынак таксама 5—10, вельмі рэдка 3. Адна з характэрных асаблівасцей — прысутнасць гіпантыя, які прырастае да асновы гінецэя (песціка). Песцік ад амаль апакарпнага да сінкарпнага ці паракарпнага, з 2—5 пладалісцікаў, завязь — у залежнасці ад зрастання гіпантыя з гінецэем — верхняя (амаль свабодная), паўніжняя ці ніжняя. Стылодыі свабодныя ці зрослыя ў слупок. Семязачаткі шматлікія, звычайна красінуцэлятныя, з двайным ці простым інтэгументам. Плод у большасці выпадкаў каробачка ці несапраўдная ягада.
Пашырэнне Сямейства ўключае каля 30 родаў і 600 відаў. Распаўсюджаны галоўным чынам ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я з нямногімі відамі ва ўмераных абласцях паўднёвага паўшар'я і ў гарах тропікаў. У Беларусі прадстаўлена 2 родамі і 4 відамі.
Роды
. Адзін з найбольш вядомых відаў — Bergenia cordata.
. Манатыпны род з адзіным відам
. Некаторыя вядомыя віды: Saxifraga bryoides, Saxifraga umbrosa, Saxifraga stellaris, Saxifraga oppositifolia, Saxifraga paniculata
Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Сем. Saxifragaceae Juss. — Камнеломковые // Кравченко А. В. Конспект флоры Карелии. — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2007. — С. 137—139. — 403 с. Библиогр. 643 назв. — ISBN 978-5-9274-0324-0.
Катэгорыя:Сямействы раслін