Герма́нскі саю́з () — саюз германскіх дзяржаў у XIX стагоддзі.

Гісторыя Саюз быў заснаваны 8 чэрвеня 1815 года на Венскім кангрэсе як пераемнік разбуранай у 1806 годзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Спачатку ў Германскі саюз уваходзілі 39 дзяржаў, але ў да часу роспуску 1866 годзе ў ім заставалася 32 краіныГерманскі саюз у ВСЭ , якія традыцыйна для Германіі адрозніваюцца выключнай разнастайнасцю дзяржаўных формаў.

У саюз уваходзілі: адна імперыя (Аўстрыйская), пяць каралеўстваў (Прусія, Саксонія, Баварыя, Гановер, Вюртэмберг), герцагствы і княствы, а таксама чатыры гарады-рэспублікі (Франкфурт, Гамбург, Брэмен і Любек).

Як і ў ранейшыя часы, гэта германскае аб'яднанне мела ў сваім складзе тэрыторыі, якія знаходзіліся пад замежным суверэнітэтам — караля Англіі (каралеўства Гановер да 1837 года), караля Даніі (герцагствы Гольштэйн і Саксен-Лаўэнбург да 1864 года), караля Нідэрландаў (вялікае герцагства Люксембургскае да 1866 года).

Бясспрэчная ваенна-эканамічная перавага Аўстрыі і Прусіі давала ім відавочны палітычны прыярытэт перад іншымі членамі саюза, хоць фармальна ў ім абвяшчалася роўнасць усіх удзельнікаў. У той жа час шэраг земляў Аўстрыйскай імперыі (Венгрыя, Славенія, Далмацыя, Істрыя і інш.) і Прускага каралеўства (Усходняя і Заходняя Прусія, Познань) цалкам выключаліся з саюзнай юрысдыкцыі. Гэта акалічнасць лішні раз пацвярджала асаблівае становішча ў саюзе Аўстрыі і Прусіі. Прусія і Аўстрыя толькі тымі тэрыторыямі ўваходзілі ў Германскі саюз, якія ўжо былі часткамі Свяшчэннай рымскай імперыі. Тэрыторыя Германскага саюза ў 1839 годзе складала каля 630 100 кв.км з насельніцтвам 29,2 млн чалавек.

Пасля Аўстра-прускай вайны (17 чэрвеня — 26 ліпеня 1866) Германскі саюз 23 жніўня ў горадзе Аўгсбург распусціўся.

Арганізацыя саюза Германскі саюз быў канфедэратыўным утварэннем. Галоўным імкненнем малых дзяржаў, якія ўваходзілі ў саюз, было захаванне статус-кво ў Германіі. Кіруючым органам Германскага саюза быў Саюзны сейм. Ён складаўся з упаўнаважаных ад 34 германскіх дзяржаў (уключаючы Аўстрыю) і 4 вольных гарадоў і засядаў у Франкфурце-на-Майне. У поўным складзе (69 галасоў) пасяджэнні Саюзнага сейма праходзілі вельмі рэдка, галоўным чынам усе рашэнні прымаліся ў вузкім яго складзе (17 галасоў). Старшынства ў саюзе належала Аўстрыі, як найбуйнейшай па тэрыторыі і насельніцтве дзяржаве Германскага саюза.

Кожнае з дзяржаў, якія аб'ядналіся ў саюзе, валодала суверэнітэтам і ўласнай сістэмай кіравання. У адных захоўвалася самадзяржаўе, у іншых функцыянавалі падабенствы парламентаў (ландтагі), і толькі ў сямі былі прыняты канстытуцыі, які абмяжоўвалі ўладу манарха (Баварыя, Бадэн, Вюртэмберг, Гесэн-Дармштат, Насау, Браўншвайг і Саксен-Веймар). RERO R003578261

thumb|450px|left|Германскі саюз перад пачаткам Аўстра-прускай вайны 1866 года

Дваранства мела ўладу над сялянствам, збірала паншчыну, «крывавую дзесяціну» (падатак на забіты скот), праводзіўся феадальны суд. Абсалютызм заставаўся практычна некранутым.

Але капіталізм прабіваў сабе дарогу і ў гэтых неспрыяльных умовах. У Вюртэмбергу, Гесэне, Кобургу, было адменена прыгоннае права, паншчына была выцеснена больш прадукцыйнай працай наёмных парабкаў. Развівалася прамысловая вытворчасць, асабліва ў Рэйнскай вобласці (прус.). У 1834 годзе створаны Германскі мытны саюз.

Германскі саюз праіснаваў да 1866 года і быў ліквідаваны пасля паражэння Аўстрыі ў аўстра-прускай вайне (да 1866 годзе ў яго ўваходзілі 32 дзяржавы). Адзіным яго членам, які захаваў незалежнасць і не пацярпеў ніводнай змены рэжыму, з'яўляецца княства ЛіхтэнштэйнЛіхтэнштэйн быў у абарончым саюзе з Аўстрыйскай імперыяй, у далейшым захоўваючы цесныя сувязі з Аўстра-Венгрыяй. Іншая нейтральная дзяржава, Люксембург, была выключана з Германскага саюза, уласна, за нейтралітэт у аўстра-прускай вайне. У выпадку яго ўступлення ў вайну ён быў бы анексаваны Прусіяй ці ўвайшоў бы ў Паўночнагерманскі саюз. У выніку, Люксембург анексаваўся па чарзе Германскай імперыяй і Трэцім рэйхам у 1914 і 1939 гадах адпаведна..

Літаратура Jürgen Müller: Deutscher Bund und deutsche Nation 1848—1866. Vandenhoeck & Ruprecht , Göttingen 2005, ISBN 3-525-36064-9 Jürgen Angelow: Der Deutsche Bund. Wiss. Buchgesellschaft, Darmstadt 2003, ISBN 3-534-15152-6

Спасылкі

Wiener Schlussakte vom 15. Mai 1820 Forschungsprojekt: Quellen zur Geschichte des Deutschen Bundes Der Deutsche Bund HGIS Germany Deutsche Bundesakte vom 8. Juni 1815 Karte: Deutscher Bund Auszug aus Meyers Konversationslexikon

Катэгорыя:Гісторыя Германіі (1806—1918) Катэгорыя:Прусія