Сярэ́дзінны хрыбет, Заходні хрыбет () — горны хрыбет у Камчацкім краі Расіі, галоўны водападзельны хрыбет паўвострава Камчатка.

Даўжыня хрыбта каля 1200 км, шырыня да 120 км. Найвышэйшы пункт — вулкан Ічынская Сопка (3621 м). З’яўляецца сістэмай ланцугоў вулканаў, лававых плато, асобных горных масіваў і ізаляваных гор, пакрытых ледавікамі (плошча 866 км²). Складзены з крышталічных сланцаў, гнейсаў, пясчанікаў і вулканічных парод. Вылучаюцца хрыбты Малкінскі, Казырэўскі, Быстрынскі. У ніжняй частцы схілаў лясы каменнай бярозы, вольхавага сланіку і кедравага сланіку, вышэй — горная тундра.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на партале GeoKniga Камчатский край Срединный хребет

Катэгорыя:Геаграфія Камчацкага края