Няслу́ха, Неслуха — рака ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Піна. У верхнім цячэнні называецца Стрымня.

Назва На думку У. Тапарова, гідранімічны аналаг назвы Няслуха — верхнепадняпроўскія рачныя назвы Несла і Неслаўка, верагодна, з балцкага (Лер-Сплавінскі лічыў назву Неслаўка славянскай)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199..

Корань *Nes- таксама ў назвах Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282. (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198..

Гідраграфія Даўжыня 32 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 422 км²Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Сярэднегадавы расход у вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Заплессе Драгічынскага раёна, у верхнім цячэнні называецца Стрымня. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупраць вёскі Патапавічы Іванаўскага раёна. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (леваруч).

Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м. Берагі стромкія, пясчаныя, вышынёй 2–3 м.

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 30 % аб’ёму гадавога сцёку. Максімальны ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, максімальная вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Вясновы крыгаход 1–3 сутак.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Басейн Піны Катэгорыя:Рэкі Драгічынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Іванаўскага раёна