Стубла, таксама Стубла 2-я — рака ў Беларусі, у Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці. Ніжні правы прыток Стыра.
Даўжыня ракі — 20 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору — 157 км². Выцякае з возера без назвы каля вёскі Жолкіна Пінскага раёна. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе па забалочанай лясістай мясцовасці. Вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Грыўковічы Пінскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 7,1 км каналізаванае. Вада з ракі падаецца ў вадасховішча Марочна.
Назва Паводле ўкраінскіх мовазнаўцаў, на Палессі апелятыў стубла (стубло) значыць «гразкае балота, дзе трасецца, хістаецца зямля», «балоціста-багністае месца, зарослае травой, чаротам».
Рэкі з ідэнтычнай назвай — Стубла (прыток Гарыні) і Стубла (верхні прыток Стыра), цалкам цякуць ва Украіне.
Крыніцы
Літаратура Стубла 2-я // — С. 353.
Катэгорыя:Басейн Стыра Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Столінскага раёна