Амурта́г (Амарта́г, , , Мартаган (Мартаг, ), Крытаган (Крытаг)) — кіраўнік Балгарыі з 814 па 831 год, сын Крума.
Амуртаг тытулуе сябе «KANACYBIГI» — канасювигі, гэты тытул чытаецца на каменных надпісах на грэчаскай мове, зробленых па замове валадара.
Біяграфія
Адносіны з Візантыйскай імперыяй Пасля смерці хана Крума наступіў момант нестабільнасці ў Балгарскім ханстве. Меркаванні гісторыкаў супярэчлівыя і ёсць некалькі варыянтаў як гэта адбылося. Пасля раптоўнай дзіўнай смерці хана Крума засталася велізарная армія і аблогавыя машыны прыгатаваныя для ўзяцця Канстанцінопаля. З некалькіх гістарычных сведчанняў вядома, што кіраваць краінай сталі трое — Дукум, Дыцэнг і Цог. Верагодна яны былі военачальнікамі Крума. Або кожны з іх станавіўся ханам на кароткі тэрмін, або яны разам ажыццяўлялі часовае кіраванне краінай. Найбольш верагодным прыняты пункт гледжання прафесара Васіла Гюзелева, паводле якога кіраванне прыняў хан Амуртаг пасля кароткага перыяду смуты і дэстабілізацыі верхавіны ўлады ў Балгарыі.
У спадчыну ад хана Крума новы кіраўнік Балгарыі атрымаў няскончаную вайну з Візантыяй. Ён працягвае спусташаць візантыйскія землі, але ў тым жа 814 годзе ў вырашальнай бітве з войскамі Льва V балгары пацярпелі паражэнне і ў 815 годзе былі вымушаны падпісаць мірны дагавор з Візантыяй.
25 снежня 820 года імператар Леў V быў забіты змоўшчыкамі і на трон узыходзіць новы імператар Міхаіл II Траўл. Візантыйскі палкаводзец Фама Славянін не прызнае новага кіраўніка і ў снежні 821 года, кіраваныя ім мяцежнікі, з сушы і мора аблажылі Канстанцінопаль. Хан Амуртаг прыйшоў на дапамогу Міхаілу і разграміў паўстанцаў.
Адносіны з імперыяй франкаў У 818 годзе славянскія плямёны абадрыты (усходняя галіна), бранічэўцы і цімачане, якія жылі ў сярэднім цячэнні Дуная, аддзяляюцца ад Балгарскай дзяржавы, збіраючыся знайсці падтрымку ў імперыі Франкаў. Да 826 года Амуртаг беспаспяхова вядзе перамовы з імператарам франкаў Людовікам I Набожным. Пасля правалу перамоў ён здзяйсняе паходы (у 827 і 829 гадах) супраць славян сярэдняга Падунаўя. Атрымаўшы перамогу, ён ставіць сваіх давераных асоб на месца славянскіх князёў-бунтаўшчыкоў (у княстве Савія (Панонская Харватыя) князем быў пастаўлены Рацімір) і засноўвае на балгара-франкскай мяжы пяць civitates (верагодна, адміністрацыйна-ваенныя вобласці). Адносіны паміж балгарамі і франкамі былі ўладжаны пасля падпісання мірнага дагавора ў 830 годзе.
Унутраная палітыка Пасля паўстання дунайскіх славян Амуртаг ліквідуе аўтаномію славян і праводзіць адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. Краіна была падзелена на камітаты, на чале якіх былі пастаўлены коміты. Таксама хан рэфармуе армію. Войска было падзелена на пастаянную дружыну і апалчэнне, якое склікалася ў выпадку вайны.
Будаўніцтва 300px|міні|Брама крэпасці Пліскі У часы кіравання Амуртага па ўсёй Балгарыі разгарнулася вялікае будаўніцтва. Была адноўлена сталіца Балгарыі Пліска, разбураная ў 811 годзе імператарам Нікіфарам. Там быў пабудаваны новы палац, язычніцкі храм, абноўлены гарадскія ўмацаванні. Быў узведзены новы палац на Дунаі, пра што кажа надпіс, высечаная на калоне:
Ганенні хрысціян 300px|thumb|left|Амуртаг загадвае караць смерцю хрысціян. Мініяцюра з хронікі Іаана Скіліцы, XII стагоддзе Хрысціянства кіруючым класам Балгарыі ўспрымалася як рэлігія ворага, Візантыйскай імперыі, і падвяргалася ганенням. Падчас праследаванняў загінула больш за 370 выдатных хрысціян, сярод якіх асабліва вылучаліся епіскап Нікейскі Лявонцій, клірыкі Гаўрыіл і Сіёній, чые галовы былі адсечаны мячом, святар Парод, пабіты камянямі, і ваявода Іаан.
Спадчыннік прастола Енравота, старэйшы сын хана Амуртага, з-за сімпатый да хрысціян быў пазбаўлены трона. Пазней ён быў асуджаны і пакараны смерцю ўжо пасля смерці Амуртага, стаўшы першым балгарскім мучанікам.
Спасылкі Гісторыя паўднёвых і заходніх славян у сярэднявечча (Падручнік МДУ, Том I, Чэхія, Польшча, Балгарыя) Хрысціянства ў язычніцкай Балгарыі Архімандрыт Серафім, Жыціе святога роўнаапостальнага князя балгарскага Барыса, хрысціцеля балгараў. Іосіф Генезій, Цары. Политическо издигане на Българското ханство през първата половина на IX в. . Овчаров, Димитър. Омортаг кана сюбиги от Бога владетел на българите. София, ТанНакРа, 2002, 116 с. (Българска вечност, 32). J. Henning et al. Khan Omurtag’s stone palace of AD 822: a «modernized» eighth century timber fort. — In: Post-Roman Towns, Trade and Settlement in Europe and Byzantium. Vol. 2. Byzantium, Pliska, and the Balkans. Ed. Joachim Henning. Berlin/New York, Walter de Gruyter, 2007 (Millennium-Studien, 5/2), 433—440.
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:цары балгарскія