Маламір — канасубігі (хан) Балгарыі (831—836), самы малодшы сын хана Амуртага.

У Амуртага было трое сыноў — Енравота (Баян), Звініца і Маламір. Ён пазбавіў трона самага старэйшага сына — Енравоту, з-за яго хрысціянскай веры. Сярэдні сын Звініца памёр пры жыцці Амуртага. Такім чынам трон дастаўся самаму малодшаму сыну — непаўналетняму Маламіру. Фактычна краінай кіруе рэгент баіл-каўхан ІсбулВасільеўская варага-руская і варага-англійская дружына ў Канстанцінопалі XI і XII стагоддзяў (74 з 177) .

Падчас кіравання Маламіра працягваюцца ганенні на хрысціян. Быў пакараны смерцю самы старэйшы сын Амуртага — Енравота, які стаў першым балгарскім мучанікам.

У 836 г. Маламір памірае і прастол пераходзіць да яго пляменніка Прэсіяна, сына Звініцы.

Спасылкі Хрысціянства ў язычніцкай Балгарыі

Катэгорыя:цары балгарскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя