Аско́л (, ) — рака ў Курскай і Белгародскай абласцях Расіі і Харкаўскай вобласці Украіны. Левы, самы вялікі прыток ракі Северскі Данец (басейн Дона).

Даўжыня ракі 472 км, з іх 294Жук В. А., Киреева М. Б. Оскол // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км на тэрыторыі Расіі. Плошча вадазборнага басейна 14 800 км². Выток ракі знаходзіцца на Сярэднярускім узвышшы, у Цімскім раёне Курскай вобласці. Працякае пераважна на поўдзень. Упадае ў раку Северскі Данец за 580 км ад яе вусця. Даліна ракі ў верхнім цячэнні мае шырыню 1,5-2 км, ніжэй пашыраецца да 3—5 км. Пойма шырокая, месцамі забалочаная, з рукавамі і старыцамі. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча ў асноўным вагаецца ад 10 да 40 метраў, часам дасягаючы 300 метраў. Дно рэчышча няроўнае з ваганнем глыбіні ад 0,4 метра на перакатах да 10 метраў на плёсах. Хуткасць цячэння невялікая каля 0,2 м/сек, часам на перакатах да 1,2 м/сек. Расход вады ў 10 км ад вусця складае 43,1 м³/ сек. Сярэдні аб’ём 1,4 км³/год. Ухіл ракі 0,29 м/км. Жыўленне пераважна снегавое.

На рацэ 2 вадасховішчы (у вярхоўі і за 10 км ад вусця (каля сяла Аскол у Харкаўскай вобласці), гарады Стары Аскол, Новы Аскол, Купянск.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Киреева М. Б. Оскол // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Курскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Белгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Харкаўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Дона