Чэмпіяна́т све́ту 2015 (, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 2015 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2014/2015. Турнір стаў 81-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 39-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Betfred» у пяты раз спансавала чэмпіянат свету пасля розыграшаў 2009—2012 гадоў. Прызавы фонд турніру склаў £ (на £ больш, чым у мінулым годзе), з якіх £ атрымаў пераможца.
Чэмпіянат уключаў у сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць на працягу васьмі гульнявых дзён з 8 па 15 красавіка 2015 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе і ў якіх гулялі 128 удзельнікаў. 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда патрапілі ў Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. У першых трох раўндах турніру на арэне тэатру Крусібл выкарыстоўваліся два гульнявыя сталы, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
Былыя чэмпіёны свету Стыў Дэвіс, Кен Доэрці і Пітэр Эбдан, а таксама шасціразовы фіналіст Джымі Уайт не здолелі прайсці кваліфікацыю да чэмпіянату. Пры гэтым, Дэвіс стаў першым снукерыстам у гісторыі, які згуляў 100 матчаў на чэмпіянатах свету, уключаючы кваліфікацыйныя. Леташні чэмпіён Марк Сэлбі ледзь пазбег паразы ў першым раўндзе ад Курта Мэфліна, саступаючы з лікам 8:9 і выйграўшы матч у вырашальный партыі, аднак у другім раўндзе быў пераможаны дэбютантам Энтані Мак-Гілам з лікам 13:9 і стаў 16-м снукерыстам з 1977 года, які выйграў першы чэмпіёнскі тытул і не змог абараніць яго ў наступным годзе. У чвэрцьфінальным матчы паміж Нілам Робертсанам і Бары Хокінсам снукерысты зрабілі па чатыры соценныя брэйкі і, такім чынам, паўтарылі прафесійных матчаў (8 соценных брэйкаў за матч) і ўсталявалі новы рэкорд для 25-фрэймавых матчаў. Хокінс, які атрымаў перамогу з лікам 13:12, выйшаў у трэці паўфінал чэмпіянатаў свету запар. У паўфінальным матчы супраць Шона Мёрфі Хокінс выканаў 3 соценныя брэйкі, а яго апанент — 5, у выніку чаго рэкорд па колькасці соценных брэйкаў у прафесійным матчы зноў быў паўтораны. Мёрфі, які перамог з лікам 17:9, у трэці раз выйшаў у фінал сусветнага першынства пасля перамогі ў 2005 годзе і паразы ў 2009 годзе. Другім фіналістам стаў Сцюарт Бінэм, які да гэтага толькі аднойчы даходзіў да чвэрцьфінальнай стадыі і ніколі не праходзіў далей за яе, перамогшы ў паўфінальным матчы фіналіста чэмпіянату свету 2011 года Джада Трампа ў вырашальным фрэйме. У матчы другога раўнда супраць Алістэра Картэра Ніл Робертсан выканаў найвышэйшую серыю на турніры ў 145 балаў, а ў чвэрцьфінальным паядынку супраць Роні О’Салівана яе паўтарыў Сцюарт Бінэм, у выніку чаго яны падзялілі прыз паміж сабой. У агульнай колькасці на чэмпіянаце свету было аформлена 86 сэнчуры-брэйкаў, што стала рэкордным вынікам, пераадолеўшы папярэдні рэкорд 2009 года ў 83 соценныя серыі. Найбольшую колькасць соценных брэйкаў на турніры аформіў Шон Мёрфі — 13.
Пераможцам турніру стаў Сцюарт Бінэм, які прайграваў Мёрфі ў фінальным матчы 4:8 і 8:9 пасля першага гульнявога дня, але дамінаваў у трэцяй сесіі фінала і давёў паядынак да перамогі, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету. Бінэм перайграў на сваім шляху да тытула Робі Уільямса (10:7), Грэма Дота (13:5), пяціразовага чэмпіёна і леташняга фіналіста Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (13:9), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (17:16) і пераможцу Мастэрс Шона Мёрфі ў фінальным паядынку з лікам 18:15. Такім чынам, 38-гадовы англічанін стаў самым узроставым чэмпіёнам свету (таксама, як і фіналістам) з 1978 года, калі 45-гадовы Рэй Рыярдан перамог на чэмпіянаце ў шосты раз. Бінэм выйграў свой 11-ы прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы рэйтынгавы турнір у Вялікабрытаніі (пасля перамог на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2011 года і Шанхай Мастэрс 2014 года) і чацвёрты турнір у сезоне. Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Сцюарта Бінэма ў рэйтынгу з дзясятай пазіцыі на другую, якая стала найвышэйшым месцам у яго прафесійнай кар’еры.
Турнір
Чэмпіянат свету 2015 года стаў 81-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.
Чэмпіянат свету 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся адзінаццатым і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.
Прызавыя грошы
Кампанія Betfred у пяты раз спансіравала чэмпіянат свету па снукеры пасля розыгрышаў 2009—2012 гадоў. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £150,000 і склаў £1,364,000 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2004 года). Рэкордны першы прыз у гісторыі снукерных турніраў, £300,000, які быў усталяваны на чэмпіянаце ў 2014 годзе, застаўся на тым жа ўзроўні.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненне ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£300000Фіналіст£125000Паўфіналісты£60000Чвэрцьфіналісты£300001/8 фіналу£200001/16 фіналу£12000Снукерысты з топ-16 сеяных, якія пачалі турнір з 1/16 фіналу без кваліфікацыі, не атрымлівалі рэйтынгавых ачкоў у выпадку паразы ў першым жа матчы1/24 фіналу£90001/40 фіналу£6000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£1000Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£10000Агульны прызавы фонд £1364000 Максімальны брэйк £20000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £5500
Дабрачыннасць
Дабрачынная акцыя, якая была арганізавана ў 2014 годзе, была падтрымана новым спонсарам турніру кампаніяй Betfred, у выніку чаго апроч прызавога фонда ў 1,364,000 фунтаў яна ахвяравала дзіцячаму хоспісу «Bluebell Wood» у Паўночным Энстане, графства Іаркшыр, які прапануе дапамогу і падтрымку дзецям і моладзі з прагназуемым неспрыяльным зыходам захворвання, па 200 фунтаў стэрлінгаў за кожны сэнчуры, які снукерысты аформілі ў асноўнай стадыі чэмпіянату. Апроч таго, калі снукерысты выканалі б больш за 70 соценных серый у рамках чэмпіянату, кампанія паабяцала ахвяраваць хоспісу суму ў £25,000. Да гэтага толькі на трох чэмпіянатах свету ўдзельнікі аформілі больш за 70 соценных брэйкаў (2009, 2011, 2012); у 2013 і 2014 гадах было зроблена 55 і 58 сэнчуры адпаведна.
Фармат турніру
На чэмпіянаце свету 2015 прынялі ўдзел 144 ігракі, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 26 — аматары. 128 удзельнікаў — ігракі з нумарамі пасеву з 17 па 118, і 26 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы ігракоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, ігракоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ў другі раз запар праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.
16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гуляюць паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на найбуйнейшай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.
Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 8 — 11 красавіка 19 10 Другі кваліфікацыйны раўнд 12 — 13 красавіка 19 10 Трэці кваліфікацыйны раўнд 14 — 15 красавіка 19 10 1/16 фіналу 18 — 23 красавіка 19 10 1/8 фіналу 23 — 27 красавіка 25 13 1/4 фіналу 28 — 29 красавіка 25 13 1/2 фіналу 30 красавіка — 2 мая 33 17 Фінал 3 — 4 мая 35 18
Кваліфікацыя
Пасеў ігракоў на чэмпіянат свету 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 6 красавіка 2015 года (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 года). У пачатку сезона WPBSA зрабіла заяву пра тое, што трынаццаты нумар пасеву Алістэра Картэра, які прапусціў амаль усе рэйтынгавыя турніры ў другой палове 2014 года з-за лячэння раку лёгкіх, будзе замарожаны. Такім чынам, паколькі Картэр не ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу, Майкл Уайт, які займаў шаснаццаты радок у рэйтынгу, не атрымаў месца сярод шаснаццаці снукерыстаў, якія патрапілі на турнір без кваліфікацыі.
Кваліфікацыйная сетка
Соценныя серыі
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка.
Ігрок Усе серыі Том Форд 4 140, 136, 123, 104 Крэйг Стэдмэн 2 140, 116 Дэвід Морыс 1 140 Робін Хал 5 139, 138, 126, 125, 112 Грэм Дот 2 139, 114 Чжан Аньда 3 137, 134, 132 Тоні Драга 1 135 Сэм Бэйрд 2 134, 109 Эндру Норман 1 134 Эндру Хігінсан 1 134 Скот Дональдсан 1 134 Юй Дэлу 2 133, 100 Марк Дэвіс 2 132, 111 Цепчая Ун-Ну 2 131, 123 Марк Кінг 2 131, 106 Сяа Гадун 1 131 Дэвід Гілберт 2 130, 123 Дэчават Пумджаенг 2 129, 120 Бэн Вуластан 1 129 Энтані Мак-Гіл 1 127 Фергал О’Браен 4 125, 110, 106, 102 Курт Мэфлін 3 122, 108, 100 Цянь Пэнфэй 1 122 Джэймі Джонс 1 122 Адам Дафі 2 120, 118 Джэк Лісоўскі 2 120, 110 Ігар Фігейрэда 1 117 Джэймі Бёрнэт 1 116 Майкл Уайт 1 116 Лян Вэньбо 4 115, 113, 110, 103 Ліам Хайфілд 1 115 Раян Дэй 1 115 Род Лоўлер 2 113, 100 Лі Хан 1 113 Джо Свэйл 1 113 Джымі Робертсан 2 111, 103 Алан Мак-Манус 1 110 Чжоу Юэлун 1 108 Напон Саянхам 1 108 Крыс Уэйкелін 1 107 Джымі Уайт 1 106 Пітэр Лайнс 1 106 Роберт Мілкінс 2 105, 104 Сцюарт Кэрынгтан 1 105 Эшлі Карці 1 105 Робі Уільямс 1 101 Мэцью Сэлт 1 101 Майкл Холт 1 101 Майкл Лэслі 1 101 Танават Тырапонгпайбун 1 100 Лука Брэсэль 1 100 Дарыл Хіл 1 100 Увогуле 83 Найвышэйшы брэйк: 140 (Том Форд, Крэйг Стэдмэн, Дэвід Морыс)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2015 прымалі ўдзел 16 ігракоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.