Кату́нь (, ) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Алтай и Алтайскім краі. Зліваецца з ракой Бія за 19 км паўднёвы захад ад горада Бійск, утварае раку Об.

Даўжыня ракі 688 км, плошча вадазбору 60,9 тыс. км². Бярэ пачатак з Катунскага ледавіка на паўднёвым схіле гары Бялуха. У сярэднім цячэнні працякае ў шырокай даліне, разбіваючыся на пратокі; у ніжнім — у параўнальна вузкай даліне, месцамі пашыраецца да 4 км; за 70 км ад вусця выходзіць на раўніну. У сярэднім цячэнні рака перасякае Чуйскі тракт. Жыўленне ледавіковае і снегавое. Сярэдні гадавы расход вады каля населенага пункта Сросткі (53 км ад вусця) 626 м³/сек. Замярзае ў вярхоўях ў снежні, у нізоўях — у канцы лістапада, раскрываецца ў першай палове красавіка. Суднаходная на 75 км ад вусця. На правым беразе знаходзіцца сяло Сросткі.

Прытокі: справа — Аргут, Чуя; злева — Кокса, Сема.

Літаратура

Спасылкі Рулёва С. Н., Завадский А. С. Катунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Алтай Катэгорыя:Прытокі Обі Катэгорыя:Рэкі Алтайскага края