Стральцоў — прозвішча расійскага і беларускага паходжання. Утворана з дапамогай суфіксу -оў- ад віду дзейнасці стралец.
Вядомыя асобы Аляксандр Стральцоў (нар. 1970) — беларускі палітычны актывіст, намеснік старшыні Партыі БНФ (2017—2019). Барыс Васілевіч Стральцоў (1926—2009) — беларускі пісьменнік. Вадзім Мікалаевіч Стральцоў (нар. 1986) — беларускі цяжкаатлет. Максім Ягоравіч Стральцоў (1922—1993) — беларускі гісторык. Міхаіл Лявонавіч Стральцоў (Міхась Стральцоў, 1937—1987) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец. Валерый Іванавіч Стральцоў (нар. 1948) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер. Уладзімір Антонавіч Стральцоў (нар. 1947) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Эдуард Анатольевіч Стральцоў (1937—1990) — савецкі футбаліст. Яўгеній Анатольевіч Стральцоў (нар. 1957) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (2003), прафесар (2005).