Мікалай Мікалаевіч Тамашэ́віч (, вёска Новыя Валосавічы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія М. М. Тамашэвіч нарадзіўся ў вёсцы Новыя Валосавічы (цяпер у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў і 2 курсы рачнога тэхнікума ў Мазыры. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Карэльскім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, абароны і прарыву блакады Леніграда, вызвалення Карэліі і Запаляр’я. У 1943 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Экіпаж танка (7-я асобная гвардзейская танкавая брыгада) пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. М. Тамашэвіча вызначыўся 22 студзеня 1944 года у ходзе баёў за вёску Кшэнціцы ў Ленінградскай вобласці: прарваў абарону праціўніка, трапіўшы ў акружэнне, на працягу 3-х дзён вёў абарону да падыходу асноўных сіл савецкай пяхоты.

У 1945 годзе М. М. Тамашэвіч скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бронетанкавую школу і працягваў службу ў Ленінградскай ваеннай акрузе (камандзір танкавага батальёна).

З 1956 года капітан М. Тамашэвіч у запасе. Жыў і працаваў у Ленінградзе.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Медаль «За адвагу» Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Лепельчане — Герои Советского Союза

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лепельскім раёне Катэгорыя:Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Капітаны СССР