Даведы́йскі субстра́т — шэраг лінгвістычных субстратных асаблівасцей у ведыйскай мове, неўласцівых іншым індаеўрапейскім мовам і ўласцівых іншым моўным сем'ям Паўднёва-Усходняй Азіі. Падобныя рысы ўключаюць у сябе перш за ўсё адметную лексіку, а таксама фанетычныя (напрыклад, узнікненне рэфтрафлексных зычных, супрацьпастаўленых зубным), марфалагічныя (утварэнне герундыю) і сінтаксічныя (ужыванне маркеру ўскоснай мовы iti). Характарыстыкі падобнага кшталту перадусім прынята звязваць з ранейшымі, даіндаеўрапейскімі субстратнымі мовамі, з носьбітамі якіх старажытныя арыі сутыкнуліся пасля засялення Індастана.
Значны аб'ём падобных рысаў вызначаецца з найранейшых з захаваных індыйскіх тэкстаў, пры гэтым у якасці доказаў звычайна прыводзяцца відавочныя неіндаарыйскія элементы, такія як -s- пасля -u- ў рыгведыйскім busa.
Ужываны ў радзе папулярнай літаратуры тэрмін даары́йскі субстрат з'яўляецца некарэктным, паколькі ўключае большую і разнародную этнічным складам тэрыторыі і не мае храналагічнай прывязкі. У прыватнасці, сінгальская мова і мова веда на Шры-Ланцы змяшчаюць субстратную, «протаведскую» лексіку, якая ці ледзь звязаная з субстратам санскрыта. У постведыйскі перыяд у санскрыт з дравідыйскіх моў пранікнуў шэраг іншых словаў, напрыклад nāraṅgaḥ «апельсін» (упершыню засведчана каля VI ст. н. э. у тэксце «Сушрута Самхіта»), такім чынам, запазычанні з іншых моў не заўсёды звязаныя з субстратам.
Гісторыя Крыніцаю субстрату ў ведыйскай мове сталі мовы дравідыйскай сям'і, іншыя прасочваюцца таксама з моў мунда і меркаванай протабурушаскі, але асноўная маса гэтых рысаў не маюць дакладнай этымалогіі ў ніводных з пералічаных моў, што тлумачыцца запазычаннямі з адной або некалькіх зніклых моў, няроднасным вышэйзгаданым. На думку А. Лубоцкага і індолага М. Вітцэля, запазычаная лексіка з падобных неўсталяваных крыніц таксама назіраецца ў самых ранніх з захаваных іранскіх тэкстаў і тахарскіх мовах; як мяркуюць гэтыя даследчыкі, падобная лексіка вядзе сваё паходжанне ад Бактрыйска-Маргіянскага археалагічнага комплексу — комплексу культур ХXIII—XVIII стст. да н.э., які размяшчаўся на поўдні Сярэдняй Азіі. Іншай невядомай крыніцай запазычванняў магла стаць мова Індскай цывілізацыі, якая згадваецца Вітцэлем як пара-мунда або субстрат кубха-віпаш.
Лінгвістычныя рысы
Фанетыка, фаналогія Найбольш значнай субстратнай рысай у фанетыцы ведыйскай мовы можна лічыць наяўнасць рэтрафлексных зычных, якім уласцівае супрацьпастаўленне зубным. Сучасныя лінгвісты знаходзяць рэтрафлексныя ў мове бурушаскі, мовах мунда і дравідыйскіх мовах; гэтыя ж зычныя рэканструююцца для протабурушаскі, прадравідыйскай мовы і протамунда. Гэтыя зычныя не рэканструююцца для праіндаеўрапейскай (мова-продак усіх індаеўрапейскіх моў) і праіндаіранскай (мова-продак індаіранскіх моў, у якія ўваходзіць ведыйская; вылучылася ў выніку распаду праіндаеўрапейскай мовы) моў, але разам з гэтым рэтрафлексныя зычныя сустракаюцца ў нурыстанскіх мовах (адносна якіх, між іншым, таксама высоўваюцца гіпотэзы пра наяўнасць даіндаеўрапейскага субстрату).
Зыходзячы з гэтага, тлумачыцца паходжанне падобных рысаў у мове індаеўрапейцаў, якія ўварваліся на Індастан, але адначасова з гэтым цяжка паддаюцца выяўленню мовы-крыніцы гэтага субстрату. Акрамя таго, з прычыны адсутнасці ўплыву гэтых запазычванняў на паэтычны метр эпасу старажытных індаіранскіх моў, нельга ўстанавіць час пранікнення субстрату як рысаў, запазычаных да або пасля напісання Рыгведы. Тым не менш, большасць лінгвістаў сыходзіцца ў меркаванні, што ў час перапісвання Рыгведы, гэта значыць каля VI ст. да н.э., рэтрафлексныя зычныя сталі часткай фаналогіі санскрыта. Паўночны захад Індастана (нурыстанскія, дардскія, хатанасацкая мовы, мова бурушаскі) рэзка адрозніваецца ад астатняй часткі субкантыненту пачашчэннем ужывання рэтрафлексных, што, на думку некаторых даследчыкаў, сведчыць пра геаграфічнае паходжанне гэтых зычных у санскрыце. Як мяркуе Б. Тыканен, у сувязі з арэальным вызначэннем рэтрафлексіі і з'яўленнем гэтых зычных у ранніх запазычваннях малаверагодна, што рэтрафлексія ў індаарыйскіх мовах (група ўнутры індаіранскай галіны, да якой належыць ведыйская) паўстала ў рэгіёне, у якім не існавала субстрату з рэтрафлекснымі зычнымі.
Лексіка У 1955 годзе брытанскі індолаг Т. Бараў налічыў у санскрыце каля 500 словаў, якія ён палічыў запазычаннямі неіндаеўрапейскага паходжання; ён адзначыў, што колькасць падобных лексемаў узрастала ад ранніх да позніх формаў мовы. Згадваліся гіпотэзы, што гэтыя словы маглі паходзіць з адной з невядомых моў Індыі, асіміляванай індаарыйскімі, але Бараў засяродзіўся на пошуку запазычванняў дравідыйскага паходжання. Галандскі індолаг Ф. Кёйпер вызначыў 383 словы неіндаарыйскага паходжання ў Рыгведзе, гэта значыць каля 4 % ад яе лексікі, што без уліку ўласных назваў складае 211—250 неіндаарыйскіх словаў або 2 % ад лексікі Рыгведы. Т. Оберліс, у сваю чаргу, налічваў ад 344 да 358 надзейных неіндаеўрапейскіх лексемаў у Рыгведзе.
Запазычанні гэтага роду ахопліваюць галіны мясцовае флоры і фаўны, сельскай і хатняй гаспадаркі, рамёстваў і вопраткі, адзначаюцца таксама музычныя і літургічныя тэрміны. Гэтыя тэрміны датычаць толькі паняццяў вясковага жыцця і не адносяцца да цывілізацыі гарадоў даліны Інду паслягарапскага перыяду. Індаарыйскія тэрміны для раслін з'яўляюцца ў значнай меры запазычаннямі з незахаваных да цяперашняга часу субстратных моў.
М. Майргофер, грунтуючыся на наяўнасці ў тагачасных індаарыйскіх помніках прыставак ka- і ki-, выказаў здагадку пра існаванне нейкай прэфіксальнай мовы, якая стала крыніцаю запазычванняў у ведыйскай мове. М. Вітцэль параўнаў гэтыя прыстаўкі з мунда k-, якая выкарыстоўваецца для пазначэння асоб, і кгасі (адна з моў мунда) ki-, ужыванай як паказчык множнага ліку. Тым не менш, ён жа адзначае, што ў ведыйскай мове k- таксама выкарыстоўвалася для пазначэння людзей і жывёл. Прыклады падобных словаў уключаюць:
kākambīra — назва віду дрэва; kakardu «драўляная палачка»; kapardin «з вузлом валасоў»; karpāsa «бавоўна»; kavandha «бочка»; kavaṣa «сядзець верхам»; kilāsa «плямісты, пракажоны»; kimīda «дэман», śimidā «дэманка»; kīnāśa «араты»; kiyāmbu — назва віду воднай расліны; kulāya «гняздо»; kuliśa «сякера»; kumāra «хлопчык»; kuluṅga «антылёпа»; Kuruṅga — імя правадыра Турвашы.
М. Вітцэль адзначае, што падобная лексіка закранай галіны вясковага жыцця. На яго думку, гэтыя словы паходзяць з страчанай мовы паўночнай цывілізацыі Інду і яе неалітычных папярэднікаў. З прычыны таго, што гэтыя словы маюць аўстраазіятавідныя прыстаўкі, ён першапачаткова абазначыў гэту гіпатэтычную мову тэрмінам пара-мунда (мовы мунда лічацца часткай аўстразійскай сям'і), змяніўшы яго пазней на тэрмін субстрат кубха-віпаш.
П. Тымэ аспрэчвае дравідыйскую этымалогію словаў, якія часта лічацца дравідыйскімі запазычваннямі, і прапаноўвае для іх індаарыйскую або, вужэй, санскрыцкую этымалогію. Р. Дас, у сваю чаргу, сцвярджае, што ніводны з узораў падобнай спрэчнай лексікі Рыгведы не прызнаецца ўсеагульна ў якасці запазычванняў з іншых моў. Гэтыя пункты гледжання ставіліся пад сумнеў Бараў і Кёйперам: апошні адзначаў, што багацце індаеўрапейскага параўнальнага матэрыялу і беднасць падобных матэрыялаў у дравідыйскіх і мунда моў, ускладняюць выяўленне характару спрэчнай лексікі як індаеўрапейскай або не.
Сінтаксіс Б. Тыканен адзначай інавацыі ў індаарыйскім сінтаксісе, але адносіць яго да адстрату, а не субстрату.
Мовы-крыніцы
Вымерлыя мовы Паводле даследаванняў К. Масікі каля 31 % сельскагаспадарчай лексікі, а таксама назваў флоры ў хіндзі не маюць этымалогіі, якая тлумачылася б індаеўрапейскімі (у прыватнасці, персідскай), дравідыйскімі мовамі або мовамі мунда. У яго даследаваннях гіпатэтычная мова, што стала крыніцаю гэтых запазычванняў, стала пазначацца як мова-x. Ф. Саўтўорт дадаткова адзначае, што тэрміны для пазначэння раслін не маюць дравідыйскай этымалогіі і толькі пяць з гэтых словаў маюць мунда этымалогію — такім чынам, на яго думку, адносна тагачаснага перыяду трэба ўлічваць невядомыя этнічныя групы, якія размаўлялі на невядомых мовах.
Мова бактрыйска-маргіянскага археалагічнага комплексу:
Тэрміны, запазычаныя з моў невядомага паходжання, уключаюць у сябе хлебаробную («хлеб», «арала», «насенне», «пучок», «дрожджы»), ірыгацыйную («канал», «калодзеж»), будаўнічую («цэгла», «дом», «слуп», «драўляны калок»), збройную («сякера», «кій»), вопраткавую («плашч», «тканіна», «падол», «іголка») і сельскагаспадарчую («каноплі», «гарчыца») лексіку. А. Лубоцкі адзначыў, што фаналагічнае і марфалагічнае падабенства 55 запазычанняў у іранскіх мовах і санскрыце сведчаць пра агульны субстрат, адкуль паходзяць гэтыя словы, або, імаверна, два дыялекты субстратнай мовы. Ён жа прыходзіць да высновы, што мова бактрыйска-маргіянскіх паселішчаў (дзе індаіранцы пражывалі каля II тыс. да н.э.) і мова тагачасных жыхароў Панджаба мелі цесныя сувязі між сабой. Тым не менш, пераважае пункт гледжання, паводле якога мяркуецца, што мова Гарапы не мае сувязяў з моваю бактрыйска-маргіянскага археалагічнага комплексу, і гэтыя 55 запазычванняў увайшлі ў праіндаіранскую мову ў часы яе развіцця (культура Сінташты) праз кантакты з бактрыйска-маргіянскім археалагічным комплексам, а пазней іх колькасць павялічылася ў часы старажытнаіндыйскай мовы, калі адбыўся заняпад згаданага археалагічнага комплексу. Напрыклад (з прыкладамі іншых індаіранскіх моў, дзе адшуканыя запазычванні з той жа крыніцы і падобным значэннем):
BMAC *anću «эфедра» > санскр. aṃśú-; авест. ąsu- BMAC *atʰr̥ > санскр. átharvan «жрэц», авест. āϑrauuan-/aϑaurun- тое ж, пэглеві āsrōn; тах. А. atär, B. etre «герой» BMAC *bʰiš- «вылечваць» > санскр. bhiṣáj- «лекары»; познеавест. bišaziia- «лячыць» BMAC *dr̥ća > санскр. dūrśa- «лахманы»; ваханск. δirs «казіная, якава поўсць», шугнанск. δox̆c «валасы», «грубая тканіна» BMAC *gandʰ/t- > санскр. gandhá-; познеавест. gaiṇti- «пах» BMAC *gandʰ(a)rw- назва міфічнай жывёлы > санскр. gandharvá-; познеавест. gaṇdərəβa- BMAC *indra Індра (тэонім) > санскр. Índra; познеавест. Iṇdra BMAC *išt(i) «цэгла» > санскр. íṣṭakā- ; познеавест. ištiia-, ст.-перс. išti- ; тах. B. iścem «гліна» BMAC *ǰaǰʰa/uka «вожык» > санскр. jáhakā; познеавест. dužuka-, белудск. ǰaǰuk, перс. žūža BMAC *jawījā «(ірыгацыйны) канал» > санскр. yavīyā-; ст.-перс. yauwiyā-, перс. ju(y) BMAC *k/ćan- «каноплі» > санскр. śaṇa; сяр.-перс. šan, хат.-сацк. kaṃha, асэт. gæn(æ) BMAC *majūkʰa «драўляны калок» > санскр. mayūkha-; ст.-перс. mayūxa- «дзвярная ручка», перс. mix «калок», «цвік» BMAC *nagna > санскр. nagnáhu- «дрожджы»; сагд. nɣny, пушту naɣan, перс. nān «хлеб» BMAC *sćāga ~ sćaga «казёл» > санскр. chāga-; асэт. sæǧ(æ), ваханск. čəɣ «дзіця» BMAC *sikatā «пясок», «жвір» > санскр. sikatā-; ст.-перс. ϑikā «пясок», хат.-сацк. siyatā, буд.-сагд. šykth BMAC *sinšap- «гарчыца» > санскр. saṣarpa; хат.-сацк. śśaśvāna, парт. šyfš-d'n, сагд. šywšp-δn, перс. sipan-dān «гарчычнае зерне» BMAC *(s)pʰāra «арала» > санскр. phāla-; перс. supār BMAC *sūčī «іголка» > санскр. sūćī; познеавест. sūkā-, сяр.-перс. sozan, асэт. sūʒīn ~ soʒīnæ BMAC *šwaipa «хвост» > санскр. śépa-, пракр. cheppā-; познеавест. xšuuaēpā- BMAC *(H)uštra «драмадэр» > санскр. úṣṭra-; авест. uštra-, перс. šotor.
Мова Гарапы: