Рейхстаг ( — «дзяржаўны сход») — вышэйшы закона-дарадчы орган Свяшчэннай Рымскай імперыі. Папярэднікам рэйхстага ў якасці інстытута, які прадстаўляе інтарэсы палітычнай эліты імперыі, з’яўляўся гофтаг — надворны савет пры імператары, які ўзнік у XII стагоддзі. У рамках правядзення «імперскай рэформы» у 1495 годзе было дасягнута пагадненне паміж імператарам Максіміліянам I і вышэйшымі саслоўямі імперыі аб заснаванні рэйхстага як вышэйшага прадстаўнічага органа імперскіх саслоўяў з заканадаўчымі і судовымі функцыямі. Вестфальскім мірным дагаворам 1648 года паўнамоцтвы рэйхстага былі істотна пашыраны, у выніку чаго ён ператварыўся ў вярхоўны заканадаўчы орган улады і цэнтральны элемент усёй канстытуцыйна-прававой сістэмы Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1663 года рэйхстаг набыў пастаянны характар і да падзення імперыі ў 1806 годзе засядаў у Рэгенсбургу.

Структура Рэйхстаг складаўся з трох калегій: Савет курфюрстаў (), у склад якога ўваходзілі курфюрсты імперыі (першапачаткова сем, к канцу XVIII стагоддзя — восем чалавек); Савет імперскіх князёў (), у склад якога ўваходзілі свецкія і духоўныя імперскія князі, кожны з якіх меў адзін голас, а таксама імперскія графы і імперскія прэлаты, якія валодалі, адпаведна, чатырма і двума калектыўнымі галасамі. Савет імперскіх князёў падзяляўся на курыі свецкіх (63 члена ў 1800 г.) і духоўных (37 членаў у 1800 г.) князёў; Савет гарадоў (), у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі свабодных імперскіх гарадоў (51 член у 1800 г.), аб’яднаных у дзве калегіі: Швабскую і Рэйнскую.

Парадак працы Скліканне рэйхстага здзяйсняў імператар па ўзгадненню з курфюрстамі. Кола пытанняў, якія выносіліся на абмеркаванне рэйхстага, вызначаў імператар аднаасобна. Абмеркаванне і прыняцце рашэння ажыццяўлялася асобна па калегіях большасцю галасоў, прычым Савету курфюрстаў і Савету імперскіх князёў належаў вырашальны голас. Галасаванне было тайным. Рашэнне лічылася прынятым, калі яго аднагалосна падтрымалі ўсе тры калегіі і імператар. З 1663 г. рэйхстаг ператварыўся ў стала дзеючы орган, які засядаў у Рэгенсбургу.

Кампетэнцыя У кампетэнцыі рэйхстага знаходзіліся выданне агульнаімперскіх законаў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру, утварэнне і скасаванне імперскіх органаў кіравання і суда, скліканне і роспуск імперскай арміі, зацвярджэнне падаткаў і эканамічная палітыка, пытанні земскага міру і суіснавання розных рэлігійных канфесій. Пасля Вестфальскага міру рэлігійныя пытанні былі вынесены ў кампетэнцыю імперскай дэлегацыі па справах веры, якую на парытэтнай аснове фарміравалі прадстаўнікі каталіцкіх і пратэстанцкіх імперскіх саслоўяў, што выключыла магчымасць зрыву рэйхстага з-за канфесійнага супрацьстаяння.

Рэйхстаг меў ролю вярхоўнага органа саслоўнага прадстаўніцтва ў імперыі, быў адным з найважнейшых сувязных элементаў імперскай сістэмы і каналам вырашэння ўнутраных канфліктаў і супярэчнасцейПрокопьев А. Ю. Германия в эпоху религиозного раскола: 1555—1648. — СПб, 2002. Рэйхстаг таксама выконваў функцыі абмежавання імператарскай улады, а пасля Вестфальскага міру, які замацаваў статус рэйхстага як вышэйшага заканадаўчага органа імперыі, стаў цэнтрам інтэграцыйных працэсаў і апорным пунктам усёй імперскай канструкцыі.

Спіс рэйхстагаў Пералік рэйхстагаў Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1495 года. Пра больш раннія імперскія соймы гл.: Гофтаг. ГодМесца правядзенняСтаршыняАсноўныя рашэнні1495ВормсМаксіміліян IСцвярджэнне «Імперскай рэформы» і земскага міру, заснаванне Імперскага камеральнага суда, увядзенне ўсеагульнага падатку («агульны пфеніг»)1496/97ЛіндауМаксіміліян IАдмова выдаць субсідыі імператару, пастановы супраць раскошы і высылка цыган з Германіі1497/98ФрайбургМаксіміліян IАдмова выдаць субсідыі імператару, закон аб вінаробстве і піваварстве1500АўгсбургМаксіміліян IАрганізацыя першых шасці імперскіх акруг, мерапрыемствы па падтрыманні земскага міру1505КёльнМаксіміліян IУрэгуляванне спрэчкі аб Ландсгуцкай спадчыне, адхіленне прапаноў па паглыбленні імперскай рэформы, адмова выдаць субсідыі1507КанстанцМаксіміліян IПарадкаванне працэдуры фарміравання і парадку функцыянавання Імперскага камеральнага суда, выдача субсідый на паход імператара ў Італію для каранацыі1510АўгсбургМаксіміліян IКанфлікт паміж імперыяй і Даніяй пра статус Гамбурга, прызнанне Гамбурга свабодным імперскім горадам1512Трыр/КёльнМаксіміліян IЗавяршэнне арганізацыі сістэмы імперскіх акруг1518АўгсбургМаксіміліян IПравал спробы забяспечыць абранне Карла Іспанскага рымскім каралём, адмова ад фінансавання вайны з туркамі, зняцце імперскай няміласці з Пфальца, выступленне Марціна Лютэра пасля закрыцця рэйхстага1521ВормсКарл VВыступленне Лютэра перад рэйхстагам, абвяшчэнне Вормскага эдыкта супраць Лютэра, заснаванне Імперскага ўрада, зацвярджэнне імперскага матрыкула і парадку ўдзелу саслоўяў у фінансаванні вайны з туркамі1522НюрнбергФердынанд IАбмеркаванне парадку выканання Вормскага эдыкта1522/23НюрнбергФердынанд IЗабарона выдання лютэранскай літаратуры і прапаганды лютэранства1524НюрнбергФердынанд IПацверджанне Вормскага эдыкта, імперскі закон аб гандлю1525АўгсбургФердынанд IСупакаенне Германіі пасля Сялянскай вайны, прыпыненне Вормскага эдыкта1526ШпаерФердынанд IФактычнае прыпыненне Вормскага эдыкта, прыцягненне імперскіх саслоўяў да вырашэння рэлігійнага канфлікту1529ШпаерФердынанд IАднаўленне дзеяння Вормскага эдыкта, Шпаерскі пратэст, асуджэнне анабаптызму1530АўгсбургКарл VПравал спробы аднаўлення адзінства царквы, абвяшчэнне «Аўгсбургскія веравызнання» лютэран, «Тэтрапалітанскага веравызнання» цвінгліянінаў і каталіцкага «Аспрэчання», патрабаванне імператара рэсекулярызаваць царкоўную маёмасць1532РэгенсбургКарл VЗацвярджэнне агульнаімперскага крымінальнага ўкладання (Constitutio Criminalis Carolina), выдача субсідый на вайну з туркамі, спыненне праследаванняў пратэстантаў1541РэгенсбургКарл VБезвыніковы дыспут паміж каталікамі і лютэранамі1542ШпаерФердынанд IВыдача субсідый на вайну з туркамі1542НюрнбергФердынанд I 1543НюрнбергФердынанд I 1544ШпаерКарл VСпыненне судовых працэсаў супраць пратэстантаў, фактычнае санкцыянаванне секулярызацыі, выдача субсідый на вайну з Францыяй і туркамі1545ВормсКарл VБезвыніковыя перамовы па пытанні рэформы царквы1546РэгенсбургКарл VБезвыніковы багаслоўскі дыспут, імперская няміласць Гесэну і Саксоніі, падрыхтоўка Шмалькальдэнскай вайны1548АўгсбургКарл V«Рэйхстаг у даспехах», Аўгсбургская часовая пастанова па канфесійных пытаннях, зяцвярджэнне агульнаімперскага паліцэйскага ўкладання, правал спроб рэфармавання імперыі, палажэнне аб Імперскім камеральным судзе, Бургундскі дагавор аб статусе Нідэрландаў, адхіленне цэхаў ад удзелу ў муніцыпалітэтах імперскіх гарадоў1550/51АўгсбургКарл VПравал плана ратацыі імператарскага прастола паміж аўстрыйскай і іспанскай лініямі Габсбургаў, выгнанне цыган з Германіі, павышэнне стаўкі імперскага падатку («агульнага пфеніга»), манетная рэформа1555АўгсбургФердынанд IАўгсбургскі рэлігійны мір, зацвярджэнне прынцыпу канфесійнага парытэту ў працы Імперскага камеральнага суда, перадача функцый падтрымання земскага міру імперскім акругам1557РэгенсбургФердынанд IПацверджанне рэлігійнага міру, пратэст лютэран супраць «Духоўнай абмоўкі», выдача субсідый для вайны з туркамі1559АўгсбургФердынанд IВыдача субсідый для вайны з туркамі, манетная рэформа1566АўгсбургМаксіміліян IIПрызнанне дэкрэтаў Трыдэнцкага сабору, выдача субсідый для вайны з туркамі, фактычнае прызнанне кальвінізму, уніфікацыя грашовай сістэмы, апала супраць Вільгельма фон Грумбаха1567РэгенсбургМаксіміліян IIВыдача субсідый для вайны з туркамі, пакрыццё расходаў на прыгнечанне паўстання Грумбаха1570ШпаерМаксіміліян IIПравал ваеннай рэформы, закон аб кнігадрукаванні, урэгуляванне спрэчкі аб саксонскай спадчыне паміж эрнесцінскай і альбертынскай лініямі Ветынаў1576РэгенсбургМаксіміліян IIАбмеркаванне «Духоўнай абмоўкі», смерць імператара Максіміліяна II1582АўгсбургРудольф IIВыдача субсідый для вайны з туркамі, забарона пераходу права голасу біскупстваў у рэйхстагу пасля іх секулярызацыі да пратэстанцкіх адміністратараў, забарона імперскім гарадам змяняць канфесію, вызначэнне статусу старых і новых імперскіх князёў1594РэгенсбургРудольф IIВыдача субсідый для вайны з туркамі, роспуск візітацыйнай камісіі Імперскага камеральнага суда1597/98РэгенсбургРудольф IIВыдача субсідый для вайны з туркамі, стварэнне камітэта рэйхстага для рэвізіі судовых актаў Імперскага камеральнага суда1603РэгенсбургРудольф IIВыдача субсідый для вайны з туркамі, адмова зацвердзіць прысуд пра рэстытуцыю чатырох секулярызаваных манастыроў у Швабіі1608РэгенсбургРудольф IIАдмова зацвердзіць рашэнне аб перадачы Донаўвёрта Баварыі, зрыў рэйхстага курфюрстам Пфальцскім, фарміраванне Евангелічнай уніі і Каталіцкай лігі1613РэгенсбургМаціясЗрыў рэйхстага з-за супярэчнасцей паміж каталікамі і пратэстантамі1640/41РэгенсбургФердынанд IIIПадрыхтоўка Вестфальскага мірнага дагавора, увядзенне неабходнасці абавязковага зяцвярджэння рэйхстагам рашэнняў імператара аб дараванні статусу імперскага саслоўя1653/54РэгенсбургФердынанд IIIАпошняе пасланне да імперыі, узвядзенне палажэнняў Вестфальскага мірнага дагавора ў ранг імперскага канстытуцыйнага закона, зяцвярджэнне новага працэсуальнага ўкладання Імперскага камеральнага суда1663-1806Рэгенсбург Пастаянны рэйхстаг

Крыніцы

Літаратура Брайс Дж. Священная Римская империя. — М., 1891. Всемирная история. Т. 3-5 — М., 1957. Прокопьев А Ю. Германия в эпоху религиозного раскола: 1555—1648. — СПб, 2002. ISBN 5-93762-014-3. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры. — Ростов-на-Дону, 1997. ISBN 5-222-000222-2 Angermeier H. Reichsreform 1410—1555. — München, 1984. ISBN 3-406-30278-5. Hartmann P. C. Das Heilige Römische Reich deutscher Nation in der Neuzeit 1486—1806. — Stuttgart 2005. ISBN 3-15-017045-1. Prietzel M. Das Heilige Römische Reich im Spätmittelalter, Darmstadt, 2004. ISBN 3-534-15131-3

Катэгорыя:Свяшчэнная Рымская імперыя Катэгорыя:Саслоўна-прадстаўнічыя ўстановы Катэгорыя:Рэйхстаг