Раго́тна (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.

Геаграфія На аўтамабільнай дарозе Наваельня—Казлоўшчына. За 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Дзятлава, за 170 км ад Гродна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Гісторыя Упершыню Раготна згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства.

thumb|злева|Панарама мястэчка, 1915

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Раготна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1840 годзе тут збудавалі мураваны касцёл. Паводле інвентару (1843) мястэчка знаходзілася ў валоданні ШукевічаўВячаслаў Адамчык. Фатальная лічба «3». Генеалогія, альбо Радавод Адамчыкаў // «Arche» № 5 (10), 2000., пазней перайшло да Валовічаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Раготна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час будынак колішняга касцёла вярнулі каталікам.

У 1939 годзе Раготна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2013 годзе разам з іншымі населенымі пунктамі скасаванага Раготнаўскага сельсавета Раготна перайшла ў склад Дварэцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области .

Насельніцтва 2001 год — 510 жыхароў, 216 двароў.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў (1840) Могілкі старыя каталіцкія Сядзіба, Раготна (XVIII ст.) Магіла ахвяр фашызму.

Літаратура

Мястэчкі Слонімскага павета ў першай палове XIX стагоддзя / Соркіна І. В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. І. Стаброўскага; [Склад.: Д. С. Аляшкевіч, І. П. Крэнь; Рэдкал.: І. П. Крэнь (адк. рэд.) і інш.]. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — 391 с. — С. 167—182. — ISBN 985-6602-22-X. Rohotna // S. 695.

Спасылкі

Раготна на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Дварэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства