Яўген Уладзіміравіч Гіпіус (, г. Пушкін, Ленінградская вобласць — ) — рускі савецкі музыказнавец і музычны этнограф. Доктар мастацтвазнаўства (1958), прафесар (1944).
Біяграфія
Скончыў Ленінградскія у 1924 годзе і кансерваторыю ў 1928 годзе.
У 1927—1963 гадах працаваў у навуковых установах і музычных ВНУ Ленінграда і Масквы.
Навуковая дзейнасць
Удзельнік фальклорных экспедыцый, у т. л. у Беларускім Палессі (1934). Распрацаваў тэарэтычныя праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння народных напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальнага вывучэння лакальных меладычных стыляў музычнага фальклора рускіх, беларусаў, фіна-вугорскіх і цюркскіх народаў у іх гістарычным развіцці.
Рэдактар многіх фальклорных выданняў, у т. л. акадэмічных «Песни белорусского народа» (т. 1, 1940, саўм. з З. Эвальд), «Песни народов СССР»), зборніка Эвальд «Песни белорусского Полесья» (1979).
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі