Балтыйскія шведы (таксама эстонскія шведы) — зборная назва шведскай меншасці ў ЭстонііСайт савета па культуры шведскай нацыянальнай меншасці ў ЭстонііГімназія з выкладаннем на шведскай мове., якая адыгрывала важную ролю ў гісторыі сярэдневяковай Эстоніі і з’яўлялася прыкметнай этна-моўнай меншасцю аж да канца Другой сусветнай вайны.

Гісторыя

Эстонскія (прыбярэжныя) шведы — нашчадкі старажытных, а затым і пазнейшых нешматлікіх, але даволі ўплывовых, германскіх перасяленцаў са Скандынавіі (у X-XI стст. тут аселі вікінгі, затым уласна шведы, датчане і часткова немцы), якія кантралявалі прыбярэжныя тэрыторыі Эстоніі ў X-XVIII стст.

У 1561—1721 гг. землямі эстаў (цяперашняй Эстоніяй) валодала Швецыя. Таму ў сярэдзіне XVII стагоддзя колькасць эстонскіх шведаў дасягнула свайго піка — каля 12 000 чалавек. Тым часам яны складалі прыкметную долю насельніцтва малалюднай Эстоніі — ад 5 % да 10 % працэнтаў.

Пасля далучэння Эстоніі да Расійскай імперыі, германскія меншасці галоўным чынам захоўвалі сваё прывілеяванае эканоміка-сацыяльнае становішча ў рэгіёне, але, у адрозненне ад Фінляндыі, якая мела статус аўтаномнага вялікага княства ў складзе Расійскай імперыі, статус шведаў і шведскай мовы ў Эстоніі не быў афіцыйна замацаваны, і яны працягвалі павольна асімілявацца з мясцовым насельніцтвам. Кацярына Вялікая выдала ўказ пра перасяленне ўсягоШведы со Змеевки Журнал «Вокруг Света» шведскага насельніцтва як нядобранадзейнага з вострава Хіюмаа (парадку 1800 чалавек) на Украіну, дзе яны заснавалі паселішча Старашведскае.

Паводле перапісу 1934 года ў тады ўжо незалежнай Эстонскай рэспубліцы пражываў 7641 чалавек, які лічыў роднай шведскую мову (0,7 % ад насельніцтва краіны). На шматлікіх астравах Балтыйскага мора шведы складалі абсалютную большасць насельніцтва (напрыклад, на Рухну і Вормсі), пры гэтым колькасць шведскага насельніцтва ўвесь час змяншалася.

Пасля акупацыі Эстоніі Савецкім Саюзам, а менавіта ў 1943—1944 гг., большасць шведаў Эстоніі, а таксама некаторыя эстонскія сем’і, эмігравалі ў Швецыю і ЗША.

Балтыйскія шведы ў XXI стагоддзі У наш час шведы, якія пражываюць у Эстоніі, з’яўляюцца галоўным чынам экспатрыянтамі, якія працуюць на шведскія кампаніі, галоўным чынам у банкаўскім сектары (нерухомасць, крэдыт).

Гл. таксама Расійскія немцы Фінскія шведы Кольскія нарвежцы

Спасылкі Падрабязны даклад пра гісторыю і культуры шведскага насельніцтва Эстоніі Ляанемааскі музей у Хаапсалу (на эстонскай, рускай і англійскай мовах) Музей берагавых шведаў у Хаапсалу (на эстонскай і шведскай мовах) сайт шведскай царквы Святога Міхаіла ў Таліне (эстонская, шведская, нямецкая)

Катэгорыя:Шведы Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Катэгорыя:Гісторыя Эстоніі Катэгорыя:Народы Эстоніі