Міхал Кадлец (; , , Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца клуба «Словацка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі. Сын футбаліста Міраслава Кадлеца, які станавіўся сярэбраным чэмпіёнам Еўра-1996.
Біяграфія Выхаванец футбольных школаў «Кайзерслаўтэрна» і «Словацка». Прафесійную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў клубе «Словацка», у складзе якога дэбютаваў у матчы супраць астраўскага «Баніка». У 2005 годзе перайшоў у пражскі клуб «Спарта». У складзе клуба двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі і тройчы станавіўся пераможцам Кубка Чэхіі. У 2008 годзе Міхал перайшоў у нямецкі «Баер 04», а з 2013 года выступаў за «Фенербахчэ».
У маі 2016 года стала вядома аб вяртанні Кадлеца ў «Спарту»Защитник сборной Чехии Михал Кадлец перешел из «Фенербахче» в «Спарту». У жніўні 2018 года зноў стаў іграком «Словацка».
Дасягненні Спарта: Чэмпіён Чэхіі (2): 2005, 2007 Уладальнік Кубка Чэхіі (3): 2006, 2007, 2008
Фенербахчэ: Чэмпіён Турцыі: 2014 Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2014
Словацка: Уладальнік Кубка Чэхіі: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце fotbal.idnes.cz Профіль на сайце Футбольнай асацыяцыі Чэхіі
Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Словацка Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04