Александэр Рынг (; нар. , , Фінляндыя) — фінскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Остын» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Фінляндыі.
Клубная кар’ера Дзяцінства правёў у Германіі, дзе пачаў займацца футболам у клубе «Баер», выхаванцам якога з’яўляецца. У 2008 годзе вярнуўся ў Фінляндыю, дзе дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб ХІК у 2010 годзеAlexander Ring ja HJK tekivät sopimuksen — Ilta-Sanomat . iltasanomat.fi. 26 верасня 2011 года футбаліст падоўжыў кантракт з ХІКам да 2015 года. У студзені 2012 года Александэр быў аддадзены ў арэнду ў мёнхенгладбаскую «Барусію» на 1,5 годаRing to Germany? mtv3.fi. Дэбютаваў у Бундэслізе 10 сакавіка 2012 года ў матчы супраць «Фрайбурга».
У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з клубам «Кайзерслаўтэрн», які выступаў у Другой Бундэслізе. У студзені 2017 года перабраўся ў амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Сіці», у 2019 годзе стаў капітанам каманды.
У снежні 2020 года перайшоў у «Остын», які ў сезоне 2021 дэбютаваў у МЛС.
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі 7 чэрвеня 2011 года ў матчы супраць зборнай ШвецыіЕВРО — Швеция-Финляндия . UEFA.com.
Дасягненні ХІК Чэмпіён Фінляндыі: 2011 Уладальнік Кубак Фінляндыі: 2011
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Фінляндыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Фінляндыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Остын Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК ХІК Хельсінкі Катэгорыя:Ігракі ФК Тамперэ Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Клубі-04