Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў — каталіцкі храм у аграгарадку Раготне Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Гісторыя
Парафія створана ў 1400 годзе, сённяшні касцёл пабудаваны ў 1840 годзе. У 1866 годзе быў ператвораны ў Раства-Багародзіцкую царкву і перабудаваны па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая ЦіхвінскагаКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78. У 1920-я гады быў вернуты католікам. У 1947 годзе зачынены, пераабсталяваны ў краму, вернуты ў 1988 годзеРаготна — парафія Святых Анёлаў АхоўнікаўКасцёл святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна, вёска; Дзятлаўскі раён) . Зноў асвячоны ў 1989 годзе. На 1997 годзе налічвалася 845 парафіян.
Архітэктура Вырашаны магутным прамавугольным ў плане аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны чацверыковымі вежамі-званіцамі і вылучаны шасцікалонным порцікам з вялізным антаблементам. Фасады рытмічна члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. На трохвугольным франтоне порціка і гранях вежаў — арачныя нішы і аконныя праёмы.
Літаратура Возвращение упраздненных костелов римско-католической церкви: микроанализ проблемы (нач. XX в.) / Андрей Ганчар // Шлях да ўзаемнасці : матэрыялы XV міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 13―14 лістапада 2008 года). ― Гродна, 2009. ― С. 112―115. — С. 307—308
Спасылкі
ПАД ПАКРОВАМ СВЯТЫХ АНЁЛАЎ
Катэгорыя:Касцёлы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Раготна Катэгорыя:1840 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь