Свята-Успенская царква — стараверскі храм в. Буеўшчына Браслаўскага раёна. Твор народнага дойлідства. Размешчана на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1939 г. з пясчана-вапнавых блокаў як стараверская. Адноўлена ў 1980-я гг.

Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе васьміграннай шатровай званіцай з цыбулепадобнай галоўкай, над алтарнай часткай — такім жа купалком на 8-гранным барабане. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб'яднанымі цагляным поясам, які падзяляе будынак на 2 ярусы, вылучаныя разнастойнай муроўкай. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Малітоўная зала перакрыта плоскай драўлянай столлю, на алтарнай сцяне стараверскі іканастас.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Буеўшчына (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Храмы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі