Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Вардамічы Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя
Пабудавана з дрэва ў XIX ст., была асвечана ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Дакладная дата пабудовы царквы ў вёсцы Вардамічы невядомая. Фундатарам будаўніцтва храма была мясцовая памешчыца, генеральша Ганна Сухоціна, пасля атрымання ў спадчыну маёнтка ад свайго дзядулі палкоўніка Караваева. Адбылося гэта ў 1847 годзе, а згодна інвентарызацыі 1886 г. у сяле Вардамічы пазначана наяўнасць царквы С. 586.. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1960 годзе царква была зачынена і спустошана. З 1992 года, пасля распада СССР, пачалося адраджэнне храма ў вёсцы Вардамічы і за год царква была адноўлена. У верасні 1993 году агляд храма здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. У 2007 годзе былі выкрадзены пяць самых каштоўных абразоў, да гэтага часу пра іх месцазнаходжанне нічога не вядомаНеизвестные преступники продолжают похищать иконы из культовых зданий в Минской области // TUT.BY. У 2014 г. храм адрэстаўраваны, але дагэтуль не асвячоны. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святой Жывапачатнай Троіцы ў в. Даўгінава.
Архітэктура
Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам за вальмамі над 2-граннай апсідай, завершаным на фасадзе цыбулепадобным купалам на 4-гранным барабане. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём, шчыт якога рытмічна спалучаецца з трохвугольным франтонам даху. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
Спасылкі
Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Вардамічы