Гуска — возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 54 км на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 6,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Дзяржынск Лельчыцкага раёна, каля ўрочышча Селішчы.
Плошча паверхні 0,0767 км², даўжыня 1,0 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Праз возера працякае рака Сцвіга. Зарастае істотна. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты».
Літаратура
Спасылкі Ліст карты M-35-19 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Столінскага раёна Катэгорыя:Басейн Сцвігі