Апшэронскі паўвостраў () — паўвостраў на паўднёвым захадзе Каспійскага мора. Уяўляе сабою працяг Вялікага Каўказскага хрыбта. Уваходзіць у склад Азербайджана. Тэрыторыя - 2 110 км². Насельніцтва (2008 г.) - 3,4 млн чал. На Апшэронскім паўвостраве знаходзіцца Баку, сталіца Азербайджана.
Геаграфія Апшэронскі паўвостраў удаецца прыкладна на 60 - 70 км у Каспійскае мора. Максімальная шырыня - каля 30 км. Шахава каса на ўсходзе паўвострава — крайні ўсходні кантынентальны пункт Азербайджана. Берагавыя абрысы ў значнай ступені залежаць ад вагання ўзроўню Каспія.
Апшэронскі паўвостраў звычайна ўключаецца географамі ў фізіка-геаграфічны раён Вялікага КаўказаАзербайджан: Физико-географическое районирование. Сфарміраваўся ў выніку субдукцыі (Гл. Тэктоніка пліт) у рэгіёне сейсмічнай актыўнасці. Для геалогіі паўвострава характэрны зрушэнні пластоў розных перыядаўЛ.И. Лебедев, ВЛИЯНИЕ ТЕКТОНИЧЕСКИХ ФАКТОРОВ НА НЕФТЕГАЗОНОСНОСТЬ ВНУТРЕННИХ МОРЕЙШ.Ф. МЕХТИЕВ, С.А. АЛИЕВ О факторах, влияющих на геотермическую ступень нефтяных месторождений АзербайджанаKnapp C.C., Knapp J.H. Absheron Allochthon of the South Caspian Sea: evidence for slope instability in Response to gas hydrate dissociation // SOUTH-CASPIAN BASIN: geology, geophysics, oil and gas content. - Baku, 2004. P. 257 - 2688.
Ландшафты Апшэронскага паўвострава вызначаюцца прыналежнасцю да зоны апускання сістэмы Вялікага Каўказа, таму толькі на захадзе і паўночным захадзе захаваліся горныя фармацыі, якія, аднак, не перавышаюць 340 - 350 м. На поўначы распаўсюджаны лёгкарухомыя пясчаныя выдмы, саланчакі, саляныя азёры, конусы гразевых вулканаў. Славутая прыродная мясціна поўначы — Янар Даг. На паўднёвым захадзе ўзвышаюцца Бакінскае і Гюздэкскае плато (260 - 310 м). Навакольныя даліны, таксама адметныя гразевымі вулканамі, месцяцца ніжэй узроўню акіяна, таму ўступы плато падаюцца высокімі. Усход Апшэронскага паўвострава — гэта нізінная раўніна. Узбярэжжа знаходзіцца ніжэй узроўню акіяну.
Карысныя выкапні — нафта, газ, бітум, вапняк, пясок, гліна, галіт, лекавыя гразі і інш.
Пераважаюць малаплодныя шэра-бурыя глебыАзербайджан: Почвенный покров. Нягледзячы на гэта, паўвостраў — важны цэнтр земляробства. Адзіная рака Сумгаітчай каля Сумгаіта ўлетку перасыхае. Для абрашэння сельскагаспадарчых зямель і забеспячэння насельніцтва пітной вадой у сярэдзіне XX ст. быў створаны Апшэронскі канал (74 км).
Клімат сухі субтрапічны. Сярэдняя тэмпература самага прахалоднага месяца лютага — +4°C, самага спякотнага месяца ліпеня — +26,4°C. Надвор'е залежыць ад вятроў. палярныя паветраныя масы фарміруюць моцныя вятры хазры. Яны паніжаюць тэмпературу на 5°C - 12°C. Паўднёвы вецер гілавар спрыяе ўзімку пацяпленню, а ўлетку прыводзяць да засухі. Сярэднегадавая норма ападкаў — каля 200 мм. Дажджы пераважна ідуць у канцы восені або ў пачатку вясны.
Прырода Высокая шчыльнасць насельніцтва і здабыча нафты аказваюць значны ўплыў на прыроду Апшэронскага паўвострава. Флора характэрная для паўпустыньАрмянское нагорье и Закавказье. Распаўсюджаны ксерафіты, зараснікі палыну і салянкі. Жыхары сельскай мясцовасці вырошчваюць гародніну, садовыя культуры, вінаград. Умовы Апшэронскага паўвострава выдатна прыстасаваны для такой сельскагаспадарчай культуры, як шафран.
Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, паўзунамі, казуркамі, амфібіямі. Да прыходу чалавека Апшэронскі паўвостраў адрозніваўся відавым багаццем млекакормячых. У наш час сустракаюцца грызуны, вожыкавыя, зайцы, тушканчыкі, кажаны, лісы, ваўкі, ласкі, джэйраны, на марскім узбярэжжы — каспійскія цюленіAbsheron National Park: FAUNA .
Для аховы прыроды на паўднёвым усходзе паўвострава створаны Апшэронскі нацыянальны парк.
Спасылкі
SOUTH-CASPIAN BASIN: geology, geophysics, oil and gas content ABSHERON PENINSULA, AZERBAIJAN History of Absheron peninsula ABŞERON YARIMADASININ EKOLOJİ PROBLEMLƏRİ
Катэгорыя:Геаграфія Баку Катэгорыя:Геаграфія Азербайджана Катэгорыя:Паўвостравы Азіі Катэгорыя:Сухія вобласці ніжэй узроўня мора