Помнік Максіму Танку — першы ў Беларусі помнік паэту Максіму Танку. Адкрыты 5 снежня 2014 года ў Мядзеле ля гарадскога Дома культуры на плошчы Шаранговіча.
Конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка быў абвешчаны ў 2012 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта.
Апісанне Помнік створаны па праекце скульптараў Івана Міско і Аляксандра Фінскага і архітэктара Армена Сардарава. Бронзавая фігура паэта ў поўны рост будзе ўсталявана на гранітным пастаменце вышынёй адзін метр. Паэт прадстаўлены ў руху: нібыта ён імкліва ідзе па брукаванай дарозе. Недалёка ад яе размесціцца валун з картушам у выглядзе раскрытай кнігі, дзе будуць выбіты радкі з верша Максіма Танка: «Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму».
Спасылкі Першы ў Беларусі помнік Максіму Танку адкрыюць 5 снежня ў Мядзеле // БЕЛТА
Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Максім Танк Катэгорыя:Славутасці Мядзела Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Беларусі Катэгорыя:Творы Івана Міско Катэгорыя:Творы Аляксандра Фінскага Катэгорыя:Помнікі літаратарам