Фёдар Ігнатавіч Пастарнацкі (, в. Дукора Ігуменскі павет Мінскай губерні — , в. Пяцеўшчына) — беларускі навуковец у галіне ўнутранай медыцыны, адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі і курарталогіі ў Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, які скончыў ў 1871 годзе атрымаўшы дыплом лекара з адзнакай.

З 1872 года малодшы доктар пяхотнага палка, пазаштатны ардынатар тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта, выкладчык ваенна-фельчарскай школы, старэйшы доктар шпіталя. З 1879 года ардынатар Брэст-Літоўскага ваеннага шпіталя, адкуль Ф. Пастарнацкі накіраваны ў клініку кафедры агульнай дыягностыкі і тэрапіі Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі прафесара Ю. Т. Чудноўскага.

Вёў вялікую педагагічную і навуковую работу. У 1888 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пра дзеянне гарачкапаніжальных сродкаў на тэмпературу цела пры ліхаманцы. З 1888 года прыватдацэнт, з 1893 — прафесар шпітальнай тэрапеўтычнай клінікі Ваенна-медыцынскай акадэміі і яе загадчык.

Навуковая дзейнасць

Ф. Пастарнацкі шмат зрабіў для вывучэння захворванняў унутраных органаў. Вядома манаграфія — «Піэліт». Тэрапеўт прапанаваў арыгінальны метад пальпацыі нырак. Сімптом Пастарнацкага шырока выкарыстоўваецца ў практыцы. Выкарыстоўваў медыцынскую апаратуру: кардыёграф, уратаскоп.

Адзін з важных бакоў дзейнасці прафесара Пастарнацкага — прымяненне фізіятэрапеўтычных і курортных метадаў лячэння. У прыватнасці, ён вывучаў уздзеянне каўказскіх мінеральных водаў на арганізм хворага. Пастарнацкі актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі Усерасійскай гігіенічнай выстаўкі (1894). Праз некалькі гадоў па выстаўцы з яго настойлівай прапановы адбыўся 1-ы з’езд па кліматалогіі, бальнеалогіі і гідрабіялогіі.

Памяць

У двары Крупіцкай урачэбнай амбулаторыі ўсталяваны памятны знак у гонар прафесара Ф. І. Пастарнацкага. Адна з вуліц Крупіцы носіць яго імяИ. В. Загашвили, А. С. Рудой. ЧТОБЫ ПОМНИЛИ (ПАМЯТИ ПРОФЕССОРА Ф. И. ПАСТЕРНАЦКОГО) .

Літаратура Бялоў С. Мінская праўда. 1997. 9 студз.  — С. 169.

Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Тэрапеўты Расійскай імперыі