Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў цэнтры вёскі ў XVIII стагоддзі з цэглы. Пасля Вялікай Айчынай вайны выкарыстоўвалася пад краязнаўчы музей.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
Помнік архітэктуры стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзверы, замураваны) і апсіда вырашаны пяціграннымі аб'ёмамі. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад аднасхільным дахам. Вуглы атынкаваных сцен (таўшчыня 0,8 м) умацаваны пілястрамі. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляваным карнізам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Партыко, О. Прикоснуться к Святыням Наровлянщины / О. Партыко // Прыпяцкая праўда. — 18 студзеня 2025. — №3. — С. 8. Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Вербавічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі