Вінца́нтас Барыся́вічус (; 23 лістапада 1887 года, вёска Бябрынінкай, Паэжарэйская воласць, Вілкавішскі павет, Літва) — 18 лістапада, паводле іншых звестак 12 лістапада 1946 года, Вільнюс) — біскуп цяльшэйскі.
Біяграфія Атрымаў адукацыю ў Сейненскай духоўнай семінарыі і універсітэце Фрыбура (Швейцарыя). У 1910 годзе пасвечаны ў святары. З 1918 годзе — капелан гімназіі ў Мар'ямпалі, з 1922 года — прафесар Сейненскай духоўнай семінарыі. З 1926 года — канцлер Цяльшэйскай курыі, з 1927 года — прафесар, затым рэктар Цяльшэйскай духоўнай семінарыі.
З 1940 года — дапаможны біскуп цяльшэйскія дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіяса, з 1944 года — біскуп цяльшэйскі. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі савецкай улады, падвяргаўся катаванням, але вінаватым сябе не прызнаў. Быў вызвалены, але ў 1946 годзе зноў арыштаваны па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці і прапагандзе і сувязях з літоўскім антысавецкім падполлем.
Знаходзіўся пад следствам у Вільнюсе, быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны ў Вільнюскай турме.
Узнагароды Вялікі камандорскі крыж ордэна Крыжа Віціса (24 верасня 1999 года, пасмяротна)Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 24 верасня 1999 года № 583 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы ) Крыж Выратавання (25 красавіка 2003 года, пасмяротна)Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 25 красавіка 2003 года № 58 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы )
Літаратура Книга Памяти. Мартиролог Католической церкви в СССР. М., 2000. С. 29-30. Lietuvių dvasininkai kūrėjai. Kūriniai. Gyvenimai. Sudarytojas Ričardas Jakutis. Vilnius: UAB leidykla POLI, 2000. ISBN 9986-511-10-0. P. 593—594.
Спасылкі Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org
Катэгорыя:Капеланы Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Літвы Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Выпускнікі ўніверсітэта Фрыбура Катэгорыя:Выпускнікі Сейненскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выкладчыкі Сейненскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выкладчыкі Цяльшэйскай духоўнай семінарыі